Перачытваючы Барадуліна 12 janvier, 2010
Кніга”Ксты” Рыгора Барадуліна — кніга на ўсе эпохі і для ўсіх. …
Выпісваю цытаты, якія хочацца запомніць…
“Каханне-гэта заземленая любоў,
А любоў–завоблачнае каханне.”
“Лягчэй казаць, што думаеш цяпер,
Чым тое, што прыдумаеш пасля”
“..І кожнаму з нас сябе не стае”
“..І можна толькі проста звар'яцець,
А можна геніяльна — як паэты”
“…Думай, покуль можна, бо пасля
Зможа ўсіх сцюдзёная зямля”
“..Ты застанешся толькі той, што будзеш”
“Нябёсы думаюць аблокамі”
….





