Bélarus blog culture et poésie

Bélarus culturel et créatif. Poésie et projets culturels

 

Выявы-2009: Дыялог зорак 13 novembre, 2009

Юлія НОВІК і Віка ТРЭНАС

(прома-група ВЮ)

прадстаўляюць:

 5 снежня (субота) у 18.00 у Тэатры рускага рамансу

(вул. Чыгуначная, д. 27, корп. 2)

 штогадовы літаратурна-мастацкі праект

 “Выявы-2009

  спалучэнне візуальнага, музычнага і літаратурнага мастацтва.

 Заўважце нас — і Вас заўважаць!

Вас чакаюць “Дыялог зорак”: 10401060103010641040104210671071104210672009.jpg

 Людміла Рублеўская і Вераніка Шніп,

Віктар Жыбуль і Джэці,

Уладзімір Арлоў і Андрэй Хадановіч,

Анатоль Івашчанка і Усевалад Сцебурака,

Алёна Беланожка і Маргарыта Аляшкевіч,

Барды Ната Пушкарова і Паша Кузіч,

 А таксама:

“Госць на біс” – зорка ўсходняга танца, паэтка Ганна Федарук,

“Спецыяльны госць” – вядомы блюзмэн Юры Несцярэнка,

“Дэбют Выяваў”— фотамастак і паэтка Ірына Агеева.

 У праграме — прэзентацыя творчасці мастака Аляксея Раўскага (Беларусь – Францыя) і дэма-фільм Джонатана Дрыскола (Канада) пра беларускі рыцарскі рух.

 Кошт квітка 7000 бел. руб. Даведка і заказ квіткоў па тэл. +37529 5607793, +37529 1354495 або праз e-mail: vuavu@list.ru.

 Увага! Кожны наведвальнік атрымае ў падарунак унікальную самаробную электронную кнігу коміксаў “Блакітны Свін і яму падобныя”. Не прапусціце!

 

Схема праезду да Тэатра рускага рамансу: ад ст. м. Інстытут культуры (Дом быта) тр. 45, 47 да прып. “Аўтасіла”

 КГУ « Золотое крэсиво », УНП 190403869, удостоверение № 1258 от 02.11.2009 г., выдано УК Мингорисполкома

 Каардынатары праекта:

Юлія Новік  E-mail: novik.julia@gmail.com http://julienovik.unblog.fr

Віка Трэнас  E-mail: trenas007@gmail.com

http://vika-trenas.livejournal.com/ 

Выявы-2009: Дыялог зорак

 Штогадовы некамерцыйны літаратурна-мастацкі праект “Выявы” з’яўляецца ініцыятывай наймаладзейшага пакалення беларускіх творцаў, якія працуюць у самых розных відах мастацтва (літаратуры, музыцы, тэатры, фатаграфіі, жывапісе, кіно, танцы) і яднаюцца дзеля стварэння актуальнай культурнай прасторы, адкрытай для ўсебаковага супрацоўніцтва з новымі талентамі. Першае мерапрыемства было паспяхова праведзена 6 снежня 2008 года. На сцэне Тэатра рускага рамансу выступілі паэты Юлія Новік, Аксана Спрынчан, Валерыя Кустава, Ганна Федарук, Воля Чайкоўская, Вольга Гапеева, Рагнед Малахоўскі, а таксама знаныя музыкі Юры Несцярэнка і Алесь Камоцкі. Кожнаму наведніку імпрэзы быў падораны мультымедыйны дыск пад назвай «Выявы-2008: Анталогія найноўшай беларускай літаратуры», куды ўвайшлі літаратурныя творы, фотаздымкі, відэасюжэты ды іншыя цікавыя матэрыялы, датычныя праекта.

  Сёлета ў падрыхтоўцы “Выяваў” задзейнічана болей за дваццаць (!) творцаў, сярод якіх – пісьменнікі, мастакі, фатографы, дызайнеры, рэжысёры, музыканты. Прома-група ВЮ прапануе гледачам адмысловыя рубрыкі: “Спецыяльны госць”, “Удзельнік на біс”, “Дэбют “Выяваў”. Шаноўныя госці змогуць атрымаць кружэлку “Блакітны Свін” і бліжэй пазнаёміцца з арыгінальнымі беларускімі коміксамі.     

 Удзельнікі «Выяваў» – творцы новай фармацыі, людзі нестандартнага мыслення. Яны гатовыя да смелых эстэтычных штукарстваў, яны здатныя даказаць актуальнасць найноўшай беларускай літаратуры і яе перспектыўнасць. Многія ўдзельнікі праекта практыкуюць сінтэз розных відаў творчай дзейнасці, што з’яўляецца на цяперашні момант найбольш жыццяздольнай стратэгіяй развіцця ва ўмовах агульнаеўрапейскай стомленасці культурай. “Выявы” чакаюць новых адкрыццяў і запрашаюць далучыцца ўсіх цікаўных да стварэння прасторы прафесійнага мастацтва.

  Колькі словаў пра нашых сяброў.

 Асобная падзяка нашаму дызайнеру Дар’і Бельскай (dariabelska.ask@gmail.com), да якой можна звяртацца, калі Вам неабходна з густам і ў сучасным стылі аформіць інтэр’ер кватэры або офіса, а таксама стварыць дзейсную, функцыянальную і арыгінальную рэкламную прадукцыю (лагатыпы, афішы, вокладку дыска коміксаў нашай прома-групы стварала менавіта Дар’я).

 Калі Вы жадаеце мець і развіваць уласны сайт з арыгінальным запамінальным дызайнам, распрацаваць фірмовы стыль, лагатып ці візітоўку, Вас чакаюць у дызайн-студыі PIX http://pix.by, маладой, але вельмі крэатыўнай.

 Раздрукаваць фотаздымкі ў любым фармаце ў выдатнай якасці, набыць і аформіць фотаальбомы і атрымаць увесь комплекс фотапаслуг можна ў прафесійным фотасалоне « FotoMAX studio. Kodak ProFoto Центр » (вул. Рэвалюцыйная 1, http://www.fotomax.by/, тэл. (017) 306-21-85, (017) 306-21-88).

 На сайце Родныя вобразы http://www.rv-blr.com/ Вы знойдзеце прыгожыя краявіды, унікальную падборку сучасных і класічных твораў, цікавыя інтэрв’ю, анонсы і фотарэпартажы з культурных мерапрыемстваў і многае іншае.

 Інфармацыйная падтрымка забяспечвалася таксама сайтамі:

Блог Глеба Лабадзенкі:
 http://labadzenka.by/

Электронная Бібліятэка Камунікат
http://kamunikat.org

Тэатр рускага раманса
http://rusromans.com/

Суполка “Сучасная беларуская літаратура”

http://community.livejournal.com/suc_biel_lit/

Выдавецтва “Галіяфы” http://www.goliafy.com/

Галерэя « Подземка » http://podzemka.org/

Галерэя сучаснага мастацтва Ў http://ygallery.by/

Урбан: часопіс пра гарадскую культуру http://www.urban.by/

Рэсурс “Будзьма!”
http://budzma.org/

Паэтычны тэатр АРТ.С. http://art-s.by/

« Новая Эўропа » – часопіс для тых, хто думае па-еўрапейску http://www.n-europe.eu/
Літара

http://litara.net/
Часопіс « Дзеяслоў » http://www.dziejaslou.by/
Маладзёжны рэсурс http://generation.by/   

“МЫ” — культурныя навіны http://mi.by

Інфармацыйны партал http://naviny.by

Сайт барда Таццяны Беланогай http://www.bielanohaja.org/

ЗАБЕЙ!ИНФО http://zabej.info/

Беларуская афіша
http://community.livejournal.com/afisha_by/

 

 

 

 

 

 

КУЛЬТУРНЫЯ ФОРМЫ 19 octobre, 2009

Шаноўнае спадарства, дарагія сябры, калегі!

Шчыра запрашаем Вас на
унікальнае літаратурна-музычнае мерапрыемства дзяўчат-паэтак – КУЛЬТУРНЫЯ ФОРМЫ.

Паэтычны тэатр  АРТ. С. www.art-s.by

Суполка “Сучасная  беларуская літаратура”

Суполка “Літаратурнае  прадмесце”

Прома-група Юліі НОВІК і Вікі ТРЭНАС (ВЮ)

прадстаўляюць
6 лістапада 2009 (пятніца)VU Formes culturelles

Бібліятэка імя  Цёткі (Талбухіна, 12а, ст. м. Парк Чалюскінцаў)
“КУЛЬТУРНЫЯ ФОРМЫ”

Літаратурна-забаўляльная праграма найпрыгажэйшых дзяўчат-паэтак
Формы паэтычныя:
Юлія  НОВІК

Віка  ТРЭНАС

(вершы і канцэпты)
Формы танцавальна-паэтычныя:
Ганна ФЕДАРУК

(вершы і ўсходні  танец)
Формы літаратурныя:
Ася ПАПЛАЎСКАЯ

(прэзентацыя суполкі 

http://community.livejournal.com/suc_biel_lit/)
Формы музычныя:
Таццяна БЕЛАНОГАЯ, Вадзім КЛІМОВІЧ

(вершы і песні)
А таксама

Выстава коміксаў “Блакітны  Свін і яму падобныя”
Пачатак у 18.30

Уваход вольны

Інфармацыйная падтрымка:www.art-s.by http://vika-trenas.livejournal.com/, http://julienovik.unblog.fr/ 

Дызайнер афішы Даша Бельская

 

 

 

Мода і літаратура на адным подыуме

Classé dans : Agenda des soirées,Evénements — julienovik @ 10:46

Паэтычны тэатр «Арт.С» art-s.by
23 кастрычніка 2009 года
ў бібліятэцы Цёткі costume biélorusse
П Р А Д С Т А Ў Л Я Е
модную вечарыну Шарай гадзінаю…
(Ля люстэрка з дызайнерам-мадэльерам Святланай ДЛАТОЎСКАЙ). Чакаюцца найбольш стылёвыя выступы 2009 году: Наталка БАБІНА, Тацяна БАРЫСЮК, Алена МАСЛА, Юлія НОВІК, Крысціна ПЕРЖУКОВА, Славамір АДАМОВІЧ, Валянцін АКУДОВІЧ, Пятро ВАСЮЧЭНКА, Алесь КАМОЦКІ, Мікола КАНДРАТАЎ, Яраш МАЛІШЭЎСКІ.
Вечарыну вядзе АКСАНА СПРЫНЧАН.
Пачатак а 18 гадзіне
(вул. Талбухіна 12 а, ст.м. Парк Чалюскінцаў).
Уваход вольны.
Увага! Падчас публікацыі аб’явы спасылка на art-s.by абавязковая.

Аўтар фотаздымка: Канстанцін Дробаў

 

 

Літаратурны фестываль European Borderlands 25 і 26 верасня ў Мінску 17 septembre, 2009

Classé dans : Agenda des soirées — julienovik @ 11:19

Літаратурны фестываль European Borderlands («Еўрапейскія краіны-суседкі») сёлета едзе ў Літву і Беларусь – на ўсходнюю мяжу Еўрапейскага саюза. Гэта мяжа пасля пашырэння ЕС ў 2004 годзе падзяліла культурную прастору, непарыўна зьвязаную гістарычна і сатканую ў адно цэлае.

Le festival littéraire  European Borderlands (« Pays voisins européens ») arrive cette année en Lithuanie et au Bélarus- à la frontière orientale de l’EU.

Праграма фестывалю ў Мінску:

25 верасня ў 18.00 (Дом дружбы, вул. Захарава, 28): Культуры сустракаюцца ў слове: дыскусія з удзелам аўтараў

26 верасня ў 16-21.00 (Дом дружбы, вул. Захарава, 28): Вялікія развітальныя чытанні European Borderlands – Абсягі паэзіі

Удзельнікі: Эўгеніюс Алішанка (LT), Уладзімір Арлоў (BY), Марсэль Байер (D), Уладас Бразюнас (LT), Вера Бурлак (BY), Дайва Чапаўскайце (LT), Андрэй Хадановіч (BY), Тадэвуш Дамброўскі (PL), Дзмітры Дзмітрыеў (BY), Гінтарас Граяўскас (LT), Вольга Гапеева (BY), Таня Малярчук (UA), Ільма Ракуза (CH), Ян Вагнэр (D), Агне Жагракаліце (LT)

 

 

Абвесткі 14 septembre, 2009

Classé dans : Agenda des soirées — julienovik @ 14:14

З новага… Сезон пачаўся!

17 верасня а 17-й гадзіне

 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

 запрашае  на творчую сустрэчу

з народным паэтам Беларусі Рыгорам Барадуліным

“Паслаць Маме душу…”

У рамках мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя  ўнікальнага выдання

«ПАСЛАЎ БЫ ТАБЕ ДУШУ…»

(ліставанне  Рыгора Барадуліна  з мамай (1954-1971)

выдавецтва  “Лімарыус”.

Ліставанне  – гэта шчабятлівыя птушыныя галасы, якія ад дажджоў і снягоў, ад суравеяў і ўрокаў затуліліся ў канвертах. Маці, самотная зязюля, чакала вестак ад сына, каб не так горка было адной гора гараваць. А сына, які не мог адразу прызвычаіцца да гардскога тлуму і людскога холаду грэлі родныя словы.

“SMS, e-mail… Праляцела нешта з пустаты ў пустату – і ў пустаце пустое прапала.

З гэтым нічога не зробіш, дый не трэба: свет не спыніш… Але ён яшчэ ўсплача на сабе, знікаючы ў пустаце.

Многія  ўжо забыліся, як пахне канверт, які  вымаеш раніцай з  паштовай скрынкі, за ноч замеценай  снегам ці завеянай лісцем. А шмат хто  й не ведае, як ён пахне…

Калі  й і не хапала ў  беларускім прыгожым пісьменстве нейкай кнігі, дык такой. Гэтую кнігу ліставанняў Маці і Сына будуць чытаць, патанаючы ў глыбінях пачуццяў, выяўленых з такой шчырасцю, якая толькі магчымая ў чалавеку.” (Уладзімір Някляеў)

Сярод гасцей вечарыны пісьменнікі, даследчыкі, сябры, прадстаўнікі выдавецтва – Сяргей Панізнік, Уладзімір Някляеў, Міхась Скобла, Алесь Камоцкі, Наталля Давыдзенка, Марына Шыбко.

Траецкае  прадмесце, вул М.Багдановіча, 15.

 

17 верасня 2009 (чацвер)
У залі Тэатра рускага раманса (вул. Чыгуначная, д. 27, корп. 2) 
1709nesterenko.jpg
ЮРЫ НЕСЦЯРЭНКА
(лідэр гуртоў “White Night Blues”, “Nestary Band”)
Аўтарская праграма, а таксама вядомыя творы з класікі блюзу і рок-н-ролу
Пачатак у 19.00
Квіткі 15 000
Даведка і заказ квіткоў па тэл. 8029 692 06 01

Альбо: квіткі ў пераходзе ст. м. Кастрычніцкая (каля ГУМа)

 

 

 

 

 

 

 

1 avril, 2009

Classé dans : Agenda des soirées — julienovik @ 16:26

10 КРАСАВІКА: СУСТРЭЧА-ІМПРАВІЗАЦЫЯ З МАЛАДЫМІ ПАЭТКАМІ
Шаноўнае спадарства! 10 красавіка (пятніца) у бібліятэцы № 12 (вул. Маякоўскага, 164; ад пл. Незалежнасці трал. № 5 да прып. “Сонечная”) адбудзецца творчая сустрэча-імправізацыя з дзвюма маладымі паэткамі – Алёнай БЕЛАНОЖКА і Вікай ТРЭНАС. У вечарыне возьме ўдзел цудоўная дзяўчына-бард Наталля ПУШКАРОВА. Спецыяльны госць – вядомы музыка, лідэр гурта “White Night Blues” Юры НЕСЦЯРЭНКА. Пачатак у 16.00. Уваход вольны.
Інфармацыйная падтрымка http://vika-trenas.livejournal.com/
Біяграфічная даведка
Алёна Беланожка нарадзілася ў 1985 годзе ў Магілёве. У 2001 годзе скончыла Магілёўскую сярэднюю школу № 5, у 2004 – Магілёўскае дзяржаўнае вучылішча культуры імя Н. Крупскай па спецыяльнасці “Арганізатар культурна-дасугавай дзейнасці, рэжысёр дасуга, абрадаў і свят”. У цяперашні час – студэнтка 5-га курса Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў. Працавала рэжысёрам Узорнай эстраднай студыі “Вясёлыя ноткі”, рэдактарам і метадыстам па культурна-дасугавай дзейнасці Магілёўскага гарадскога цэнтра культуры і вольнага часу. Друкавалася ў газетах “Магілёўскія ведамасці”, “Веснік Магілёва”, часопісе “Маладосць” і інш. Піша на беларускай і рускай мовах. Аўтар паэтычнага зборніка “В шаге от неба” (2007).
Віка Трэнас (Вікторыя Ляйкоўская) нарадзілася ў 1984 г. у Мінску. Скончыла філалагічны факультэт БДУ (2007), вывучала філасофію і літаратуру ў Беларускім Калегіуме. Цяпер працуе рэдактарам аддзела паэзіі часопіса “Маладосць”. Піша на беларускай і рускай мовах. З вершамі, эсэістыкай, літаратурнай крытыкай выступае ў перыёдыцы з 2000 г. З’яўляецца літаратурным аглядальнікам інтэрнет-выдання “Новая Еўропа”, супрацоўнічае з часопісамі “Паміж”, “pARTisan”, “Тэксты”. Аўтар паэтычных кніг “Цуд канфіскаванага дзяцінства” (2005), “Экзістэнцыйны пейзаж” (2008). Творы перакладаліся на рускую, нямецкую, балгарскую, шведскую і французскую мовы.

 

 

Francophonie 23 janvier, 2009

Classé dans : Agenda des soirées — julienovik @ 17:34

Une bonne nouvelle: le projet « La France au coeur du Bélarus » serait inclu dans le programme de la Francophonie qui aura lieu du 10 au 20 mars cette année.

 

 

 

Invitation à la poésie 13 janvier, 2009

Classé dans : Agenda des soirées — julienovik @ 10:12

Tout d’abord je m’adresse à tous les Français habitant Minsk ou qui seraient à Minsk le 25 février 2009 pour les inviter dans la Maison d’Amitié (le descriptif de la soirée en tout haut de la page).

Puis j’ai une petite demande: il me faut un volontaire, Français natif qui pourrait corriger ou bien regarder les traductions faites spécialement pour cette date. Et un ou des volontaires Français pour les lireSourire

Обращаюсь ко всем французам и носителям французского языка, которые будут находиться в Минске 25 февраля этого года, чтобы:

1) пригласить на двухязычный французско-белорусский вечер « Франция в сердце Беларуси » (18 00, Дом Дружбы, ул.Захарова 28),

2) найти желающих помочь в красивом прочтении стихов и переводов на французском языке.

 

 

 

 

 

Contes du mont Lysaya: soirée de poésie biélorusse 12 janvier, 2009

Classé dans : Agenda des soirées — julienovik @ 12:51

Паэтычны тэатр “Арт.С” прадстаўляе “КАЗКІ І ПОКАЗКІ ЛЫСАЙ ГАРЫ ад ейнае Гаспадыні і яе

гасцей” – другую частку (студзеньскую) прэзентацыі кнігі “ЖываЯ”, на якой аўтарка кнігі

АКСАНА СПРЫНЧАН – старэйшая за ўсіх выступоўцаў. Згодна 11 раздзелаў кнігі адбудуцца

наступныя жыватворчыя выступы: Тацяна СІВЕЦ (ЖываЯ…), Рагнед МАЛАХОЎСКІ (ЖываЯ,), Віка

ТРЭНАС (ЖываЯ.), Зміцер АРЦЮХ (ЖываЯ), Валерына КУСТАВА (“ЖываЯ”), Маргарыта ПРОХАР

(ЖываЯ:), гурт “ПЕРАПЛУТ” (ЖываЯ?), Аляксей ЧУБАТ (ЖываЯ – ), Таццяна БУДОВІЧ (ЖываЯ;),

Вольга СПРЫНЧАН ((ЖываЯ)), Вадзім КЛІМОВІЧ (ЖываЯ!).

Жывыя партрэты выступоўцаў ствараюць мастакі Альгерд ФРАНЦУЗАЎ і Ян МЯЛЬНІЦКІ. Спатканне

20 студзеня 2009 года а 18.00 у музеі Максіма Багдановіча (вуліца Багдановіча, 7а).

УВАХОД, ЯК І ВЫСТУПЫ, ВОЛЬНЫ.

 

La présentation du livre d’Aksana Spryntchan, part II:

« Contes et légendes du mont Lysaya », tous les participants sont moins âgés que la hôtesse.

L’entrée gratuit

Le 20 janvier à 18 00 musée Bogdanovitch (rue Bogdanovitch, 7a)

La liste de participants: Taccyana Sivetsh, Ragned Malahouski, Vika Trenas, Zmitser Artuh, Valyaryna Kustava, Margarita Prohar, Julie Novik, le groupe musical « Peraplut », Alyaksey Tchubat, Taccyana Budovitch, Volga Spyntchan, Vadzim Klimovitch.

Les portraits des participants sur place sont créés par les artistes Algerd Frantsuzau et Yan Myalnitski.

 

 

Festival d’un seul poème

Classé dans : Agenda des soirées — julienovik @ 12:45

Дорогие друзья!

Подведение итогов Фестиваля одного стихотворения, посвященного Рождеству и Новому году, а

также всем душевным переживаниям, связанным с зимой, сугробами и мандаринами, состоится

ДЕНЬ: 18 января (воскресенье)

ВРЕМЯ: В 15.00

МЕСТО: Дом Ваньковича (ул. Интернациональная, 33-а – мимо Белсовпрофа, мимо Музея ВО

войны – и прямо перед Вами в глубине двора дворянская усадьба с мезонином, или как

говорит М.М.: «разуй глаза»)

ВХОД: по традиции, Музей Ваньковича предоставляет нам помещение на условии, что мы

приобретаем билеты (студентам – 1200, взрослым – 1600 руб.). В качестве бонуса, музей

кроме обычной экспозиции предлагает Выставку фотографий польских мастеров конца XIX в.

(Шляхецкiя сядзiбы Беларусi), поэтому приходите заранее, побродите по залам.

 

Chers amis

Le 18 janvier on dresse le bilan du Festival d’un poème consacré à Noel, Nouvel an ou simplement hiver et les émotions qu’il inspire.

Le lieu: maison-musée Vankovitch, (rue Internationalle, 33-а, juste derrière le Palais de la République)

Le prix d’entrée: 1200 aux étudiants, 1600 aux adultes

Comme bonus, le musée vous offre l’exposition de photos de maîtres polonais fin XIX (Domaines de nobles biélorusses) donc vous êtes invités à venir plus tôt pour regarder.

 

 

 

12345
 
 

Amelie Lallement |
BAZAR D'histoires.. |
le club lecture |
Unblog.fr | Créer un blog | Annuaire | Signaler un abus | Asenflul d uswingem
| princessefaroseskyblog
| Médiatheque Clémence Isaure