Bélarus blog culture et poésie

Bélarus culturel et créatif. Poésie et projets culturels

 

Алесь Камоцкі—кожны раз па-новаму, або Тры А 22 mars, 2010

Classé dans : Agenda des soirées,Amis,Evénements,Musique et danse — julienovik @ 13:50

19 сакавіка Малая зала Купалаўскага тэатра прымала жадаючых адпачыць ад шалёнага гарадскога рытму і паслухаць пранікнёныя лірычныя аўтарскія песні. Вядомы бард Алесь Камоцкі сабраў сяброў, каб па-новаму прадставіць свае песні з дыскаў “Дах”, “З бацькоўскай кружэлкі”. Па-новаму, таму што гэты вечар распачаў серыю выступаў, у якіх акрамя спадара Алеся і Алега Змушкі (сола-гітара), удзельнічаюць мАлесь Камоцкі, Аляксандр Ясінскі, Алег Змушкааладыя музыканты.

 

На гэты раз аўтарскія песні Алеся Камоцкага, а таксама песні на вершы Ларысы Геніюш, Максіма Багдановіча, Рыгора Барадуліна і пераклады вядомых рускіх песень (такіх, як, напрыклад “Старый клён” і “Летят перелётные птицы”) прагучалі пад жывы і энергічны акампанемент баяна ў выкананні Аляксандра Ясінскага, вядомага па выступах разам з гуртом “Босае сонца”. Атрымалася сапраўды цікава, кожная песня мела свой характар: некаторыя, напрыклад, “Босая зорка” на верш Рыгора Барадуліна, прагучалі ў сольным выкананні спадара Алеся, астатнія—на два ці тры “музычныя галасы”. Хацелася то засмуціцца і задумацца, то ўсміхнуцца, а то і нават патанчыць ці пачаць падпяваць. Гледачы ацанілі і дзве новыя песні з наступнага альбома.

(more…)

 

 

Канцэрт фартэпіяннай музыкі з удзелам польскай і беларускай выканаўцаў 26 février, 2010

Classé dans : Agenda des soirées,Musique et danse — julienovik @ 10:38

12 сакавіка 2010 г. у 19:00,

Белдзяржфілармонія, Малая Зала ім. Г.Шырмы

 

У межах фестывалю Pianofest, пры падтрымцы Інстытута Польскага ў Мінску

Запрашаем на вечар фартэпіяннай музыкі « Натхненне », прысвечаны 200-годдзю з дня нараджэння Ф.Шапэна. afisza1203.jpg

 

Выканаўцы — лаўрэаты міжнародных конкурсаў

Эльміра СЕЙФУЛАЕВА (Беларусь)

Марыя ВОЙЦЫК (Польшча)

Прагучаць лепшыя творы Л. ван Бетховена, Ф.Шопена, Ф.Листа, М.Равеля.
Мэта серыі канцэртаў «Pianofest» — пазнаёміць публіку з маладымі талентамі. Польская піяністка Марыя Войцык, лірычная і рамантычная асоба, упершыню выступіць у Мінску.

Канцэрт з’яўляецца бліскучым прыкладам таго, што музыка не мае межаў, яна аб’ядноўвае людзей з розных краін, яе мова зразумелая кожнаму. Слухачы будуць мець унікальную магчымасць параўнаць дзве розныя традыцыі выканання класічнай музыкі ад беларускай і польскай фартэпіянных школ.

Аўтар праекта Pianofest — Аляксандр Палякоў

Квіткі можна набыць у касах філармоніі, праз упаўнаважаных па арганізацыі гледача або замовіць на сайце www.philharmonic.by
Даведкі па тэлефонах: 284 44 33, 284 32 02 (аддзел рэалізацыі квіткоў); 331 36 91; 331 16 17 (рэжысёры);
284 47 09 (каса з 9.00 да 21.00)

 

http://www.philharmonic.by/ru/concerts/action-concert.con-1181.html

 

logoip.jpg

 

 

 

 

XVII-я МИНСКАЯ МЕЖДУНАРОДНАЯ КНИЖНАЯ ВЫСТАВКА- ЯРМАРКА 4 février, 2010

Classé dans : Agenda des soirées,Presse — julienovik @ 9:23

Франция – почётный гость 17-ой Минской международной книжной выставки-ярмарки (10 – 14 февраля 2010 года ) представлена писателями и специалистами по литературе и книгам.

 За дополнительной информацией обращайтесь в Отдел по сотрудничеству и культуре Посольства Франции в Республике Беларусь

(г-жа Инна Мациенко, тел.: 229 18 10) или на сайт Посольства Франции в Республике Беларусь

www.ambafrance-by.org

 

(more…)

 

 

Зьміцер Вайцюшкевіч і WZ Orkiestra 23 janvier, 2010

Classé dans : Agenda des soirées,Musique et danse — julienovik @ 12:38

14 лютага. 19.00. Палац Культуры Ветэранаў
Да дня усіх закаханых!

Зьміцер Вайцюшкевіч і WZ Orkiestra
з праграмай Паравіны году
+ лепшыя песьні
Даведкі: 6490888
Квіткі ад 20 000 до 40 000
Колькасьць месц абмежаваная!

12 лютага Зьміцер Вайцюшкевіч выступіць у Гародні ў Тэатры лялек.
Пачатак 19.00. Квіткі 15 000. Даведкі: 8-0152-745930

 

 

Новая кніга Рыгора Барадуліна 14 janvier, 2010

Classé dans : Agenda des soirées — julienovik @ 10:03

Абвестка ад Алеся Камоцкага http://kamocki.livejournal.com/:

« Выйшла і ўжо некалькі тыдняў ходзіць між людзей гэтакая кніжка

s320x240.jpg

Пара рабіць прэзентацыю.

s320x2410870.jpgs320x21087108740.jpg

Вырашана спалучыць яе з выставай  Джона Кунстадтэра,
здымкі
якога супольна з фразамі Рыгора Барадуліна і склалі выданьне.

Адкрыцьцё выставы плануецца 15 студзеня, а 18-й гадзіне,
у Купалаўскім музеі,
адначасова з прэзентацыяй кніжкі. 

Аўтары будуць прысутнічаць у поўным складзе,
нягледзячы на тое, што адзін з іх малавата, на мой погляд, апошнім часам бывае на людзях,
а другі ўвогуле жыве ў ЗША.

 

 

 

Абвесткі 12 janvier, 2010

Classé dans : Agenda des soirées — julienovik @ 12:53

Год Зялёнай Жабкі
12 студзеня 2010 года Паэтычны тэатр “Арт.С” прадстаўляе 12-гадовы праект “Святкуйма беларускае! Год другі. Год Зялёнай Жабкі”. У стварэнні беларускага календара бяруць удзел: музыка Яраш Малішэўскі, гурт “Жаба ў каляіне”; пісьменнікі Маргарыта Аляшкевіч, Алёна Беланожка, Анатоль Бутэвіч, Пятро Васючэнка, Алесь Емяльянаў, Сяргей Панізнік, Людміла Паўлікава, Людміла Рублеўская, Віктар Шніп. Вядоўцы: Алена Масла і Аксана Спрынчан.
Чакаем а 18.00 у Музеі Максіма Багдановіча (вуліца М. Багдановіча, 7а).

Блышыны рынак на Парнасе-3
Увага! Музей Янкі Купалы і суполка “Літаратурнае Прадмесьце” запрашае!
13 студзеня а 19.00 у музеі Янкі Купалы – “Літаратурныя Каляды”.
Мусы-Прымусы, альбо “Блышыны рынак на Парнасе-3”.
На аўкцыён “мусы”, гэта значыць, хабітанскія падарункі ад паэтаў, выстаўляюцца толькі з каляднымі гісторыямі. У аўкцыёне ўдзельнічаюць усе! Постмадэрновая елачка. Самы страшны ў свеце Дзед Мароз. Шмат вершаў, музыкі, спеваў і сюрпрызаў. Галасаванне за лаурэата “Блакітнага Сьвіна”. Удзельнічаюць Людміла Рублеўская, Віктар Шніп, Аксана Спрынчан, Яраш Малішэўскі, Юрась Нераток і Юрась Шышко, Усевалад Гарачка, Юрый Несцярэнка, Маргарыта Аляшкевіч, Мікола Кандратаў, Алёна Беланожка, Юлія Новік, Тацяна Пратасевіч, Рагнеда Крышталюк і Інька ды іншыя.
Стары Новы год у Цёткі
Паэтычны тэатр « Арт.С » запрашае на штогадовую вечарыну-маскарад « Стары Новы год у Цёткі ». У ёй бяруць удзел: Прыбіральшчык – Зміцер Арцюх, Цыганка-прыбіральшчыца – Аксана Спрынчан, Гаспадар нарачанскай лазні – Рагнед Малахоўскі, Украінская навагодняя ноч – Людміла Баяўчук, Дырэктарка крамы – Рэгіна Багамолава, Замежніца – Святлана Кухлеўская, Скрыпачка – Вера Дземчанка, Фірмач – Вадзім Клімовіч. У ролі Каралевы – народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч.
Чакаем 15 студзеня 2010 года а 18.00 у бібліятэцы Цёткі (Мінск, вуліца Талбухіна 12а, ст.м. Парк чалюскінцаў).
Уваход вольны.

 

 

 

Patricia Kaas à Minsk 5 janvier, 2010

Classé dans : Agenda des soirées,Musique et danse — julienovik @ 11:55

Patricia Kaas à Minsk, Bélaruspatricia kaas

Le 13 février, Palais de la République à 19 00.

Avec le nouveau programme « Kabaret »‘, c’est un nouveau sommet dans son oeuvre, un voyage émotionnel de Paris à Berlin et dans le monde entier…

Cela fait la quatrième fois que Patricia Kaas arrive au Bélarus, mais c’est un show exceptionnel, un spectacle musical qui réunit la qualité supérieure, un style élégant et des émotions profondes.

Organisateur: allstars.by, tel. (029) 650-11-33, 763-11-11, (017) 229-90-39

 

 

Новы часопіс

Classé dans : Agenda des soirées — julienovik @ 11:49

ПРЭЗЕНТАЦЫЯ ПЕРШАГА НУМАРУ НОВАГА ЛІТАРАТУРНА – МАСТАЦКАГА ЧАСОПІСА « ВЕРАСЕНЬ ».
7 студзеня (чацвер) ў Калядны вечар у будынку касцёла святых Сымона і Алены (пл.Незалежнасці, 5), а 18 гадзіне адбудзецца прэзентацыя першага нумару новага літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”.
У імпрэзе бяруць удзел Рыгор Барадулін, Анатоль Вярцінскі, Леанід Дайнека, Алег Трусаў, Уладзімір Някляеў, Леанід Дранько-Майсюк, Рыгор Сітніца, Барыс Пятровіч, Настасся Кухарэнка, Віталь Рыжкоў, Наста Кудасава, Воля Чайкоўская, Лізавета Дамініка Панамарова…

Сваімі спевамі калядны вечар упрыгожаць Эдуард Акулін, Таццяна Беланогая,
Алеся Сівохіна і народны вакальны гурт “Пліса” пад кіраўніцтвам Кастуся Герашчанкі.
На Каляды гасцям рады! Калі Беларусь шануеце, прыходзьце – не пашкадуеце!

 

 

Osimira, folk biélorusse, en Russie

Classé dans : Agenda des soirées,Musique et danse — julienovik @ 11:47

Osimira, folk biélorusse, en Russie dans Agenda des soirées article_image-image-article

Je viens de trouver cette info sur un groupe musical folk OSIMIRA très intéressant. Dommage de le pas entendre au Bélarus. Ces musiciens ont eu l’expérience d’intervenir devant des milliers de personnes aux grands festivals européens aussi bien qu’aux petites soirées privées. Mouvement, drive, spectacle – tout ça à travers la magie de traditions culturelles biélorusses.

Une palette impressionnante de sons et d’instruments anciens.

Le groupe a déjà fait le tour de la moitié des pays d’Europe, et il continue cet été.

 

 

 

article_image-image-article dans Musique et danse
En janvier le groupe donnera quelques concerts « en privé » en Russie: le 8 janvier à Pskov, « TIR », le 9 janvier – Saint-Pétersbour, « TANTSY », le 15 janvier – Smolensk, le 16 janvier – Moscou,  « DUBclub ». article_image-image-article

Source: http://www.lookatme.ru/flows/music-news/posts/80989-etno-tsirk-ot-belorusskih-osimira-vnov-v-rossii

 

 

“Згукі бацькаўшчыны” 8 décembre, 2009

Classé dans : Agenda des soirées — julienovik @ 11:35

Шаноўныя сябры! 9 снежня 2009 года шчыра запрашаем Вас прыняць удзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню нараджэння Максіма Багдановіча.

А 17.00 − літаратурна-музычная імпрэза “Згукі бацькаўшчыны” у Літаратурным музеі М.Багдановіча (г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а) з удзелам вядомых беларускіх пісьменнікаў Анатоля Вярцінскага, Міхася Пазнякова, Анатоля Бутэвіча, Васіля Жуковіча, Зміцера Арцюха, Аксаны Спрынчан, Віктара Шніпа, Сяргея Панізніка, Вікі Трэнас, Валярыны Куставай, Юліі Новік, Людмілы Рублеўскай, музыкаў Алеся Камоцкага, Ганны Чумаковай, Уладзіміра Курака, Наталлі Чыжовай і артыстаў тэатра “Жывое слова”. Імпрэза адбудзецца пры падтрымцы кампаніі “Будзьма”.

 

12345
 
 

Amelie Lallement |
BAZAR D'histoires.. |
le club lecture |
Unblog.fr | Créer un blog | Annuaire | Signaler un abus | Asenflul d uswingem
| princessefaroseskyblog
| Médiatheque Clémence Isaure