Bélarus blog culture et poésie

Bélarus culturel et créatif. Poésie et projets culturels

 
  • Accueil
  • > Art et Design
  • > 31 сакавіка адкрыццё мастацкай выставы Вяртанне да рамантызму

31 сакавіка адкрыццё мастацкай выставы Вяртанне да рамантызму 14 mars, 2011

Шаноўнае спадарства!

Шчыра запрашаем на адкрыццё мастацкай выставы « Вяртанне да рамантызму », якое адбудзецца 31 сакавіка ў 17.00 у галерэі « Панарама » (22-гі паверх), Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Уваход на адкрыццё вольны

афіша Вяртанне да рамантызму Мэта выставы — прадэманстраваць працы мастакоў Беларусі, у якіх адчуваецца шчырая творчая захопленасць здабыткамі выдатных прадстаўнікоў французскай школы. 

Сярод аўтараў — мастакі розных пакаленняў і творчых кірункаў: Фёдар Ястраб, Яўген Шунейка, Ірына Котава, Юрый Падолін, Ігар Гарбуноў, Людміла Налівайка, Карына Харанека, Уладзімір Рынкевіч, Вольга Мельнік, Аляўціна Башкатава, Дар’я Мароз-Карат, Зміцер Шапавалаў і інш.

Акрамя персанальных работ, аўтары прадстаўляюць калектыўную працу—інсталяцыю на тэму французскай граматыкі “Знайдзі свой дзеяслоў”. Наведвальнікі выставы змогуць далучыцца да “ажыўлення” кампазіцыі і атрымаюць падарункі ад мастакоў.

         Экспазіцыя працуе ў галерэі “Панарама” (Нацыянальная бібліятэка, пр. Незалежнасці, 116, 22-гі паверх) з 31 сакавіка 2011 г. 

Куратар выставы Яўген Шунейка, арт-менеджэры праекта Юлія Новік (http://julienovik.unblog.fr/) і Віка Трэнас (http://vika-trenas.livejournal.com/).

Выстава праходзіць пры падтрымцы дызайн-студыі Pix.by (www.pix.by).

31 сакавіка адкрыццё мастацкай выставы Вяртанне да рамантызму dans Art et Design doc анатацыя да выставы Вяртанне да рамантызму
doc dans Groupe de promotion culturelle VU/ВЮ прэс-рэліз Вяртанне да рамантызму
doc аннотация Возвращение к романтизму

doc пресс-релиз Возвращение к романтизму

 

Commenter

 
 

Amelie Lallement |
BAZAR D'histoires.. |
le club lecture |
Unblog.fr | Créer un blog | Annuaire | Signaler un abus | Asenflul d uswingem
| princessefaroseskyblog
| Médiatheque Clémence Isaure