- Accueil
- > Archives pour le Lundi 14 mars 2011
31 сакавіка адкрыццё мастацкай выставы Вяртанне да рамантызму 14 mars, 2011
Шаноўнае спадарства!
Шчыра запрашаем на адкрыццё мастацкай выставы « Вяртанне да рамантызму », якое адбудзецца 31 сакавіка ў 17.00 у галерэі « Панарама » (22-гі паверх), Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
Уваход на адкрыццё вольны
Мэта выставы — прадэманстраваць працы мастакоў Беларусі, у якіх адчуваецца шчырая творчая захопленасць здабыткамі выдатных прадстаўнікоў французскай школы.
Сярод аўтараў — мастакі розных пакаленняў і творчых кірункаў: Фёдар Ястраб, Яўген Шунейка, Ірына Котава, Юрый Падолін, Ігар Гарбуноў, Людміла Налівайка, Карына Харанека, Уладзімір Рынкевіч, Вольга Мельнік, Аляўціна Башкатава, Дар’я Мароз-Карат, Зміцер Шапавалаў і інш.
Акрамя персанальных работ, аўтары прадстаўляюць калектыўную працу—інсталяцыю на тэму французскай граматыкі “Знайдзі свой дзеяслоў”. Наведвальнікі выставы змогуць далучыцца да “ажыўлення” кампазіцыі і атрымаюць падарункі ад мастакоў.
Экспазіцыя працуе ў галерэі “Панарама” (Нацыянальная бібліятэка, пр. Незалежнасці, 116, 22-гі паверх) з 31 сакавіка 2011 г.
Куратар выставы Яўген Шунейка, арт-менеджэры праекта Юлія Новік (http://julienovik.unblog.fr/) і Віка Трэнас (http://vika-trenas.livejournal.com/).
Выстава праходзіць пры падтрымцы дызайн-студыі Pix.by (www.pix.by).
анатацыя да выставы Вяртанне да рамантызму
прэс-рэліз Вяртанне да рамантызму
аннотация Возвращение к романтизму
пресс-релиз Возвращение к романтизму