- Accueil
- > Archives pour septembre 2010
Запрашаем наведаць фотавыставу « Паралелі » ў галерэі « Панарама » Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (22 паверх), якая працуе з 16 верасня па 6 кастрычніка 2010.

Аб’яднаныя пачуццём адлюстраванасці горада ў чалавеку і чалавека ў гарадской прасторы, французскі фатограф Цьеры Клеш і беларускія фатографы Вольга Лойка і Віктар Байкоўскі прапануюць да ўвагі цікавыя віртуальныя і фатаграфічныя паралелі.
Адкрыццё выставы 16 верасня ў 17.00. Уваход на адкрыццё вольны. Выступаюць: мастацтвазнаўца Яўген Шунейка, пісьменнік Навум Гальпяровіч, акцёрскі дуэт “Сігаль” (Мікіта Сідарэнка і Уладзімір Галак) з міні-п’есай « Таксіст ». Вядучыя Юлія Новік і Віка Трэнас. Куратар Федар Ястраб.
Прэс-рэліз да фотавыставы Паралелі
Выстава праходзіць пры падтрымцы фоталабараторыі FotoMAX (www.fotomax.by, вул.Рэвалюцыйная 1) і дызайн-студыі Pix.by (www.pix.by).
Анатацыя да фотавыставы Паралелі
Кантакты:
Аўтар праекта Юлія Новік
+375 29 5627427,
+375 29 3497398.
e-mail: novik.julia@gmail.com
http://julienovik.unblog.fr/
Менеджэр праекта Віка Трэнас
+375 29 5607793,
+375 29 1354495,
e-mail: trenas007@gmail.com
http://vika-trenas.livejournal.com/



Трэйлер ад Мікіты Сідарэнкі для п’есы Таксіст:
http://vimeo.com/14975105