Bélarus blog culture et poésie

Bélarus culturel et créatif. Poésie et projets culturels

 
  • Accueil
  • > Archives pour le Lundi 14 juin 2010

Ноч Музыкі ў Белдзяржфілармоніі 23 чэрвеня 14 juin, 2010

Classé dans : Agenda des soirées,Evénements,Musique et danse,Théâtre — julienovik @ 17:19

Аднойчы ноччу на лепшай канцэртнай пляцоўцы сталіцы – у Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай  філармоніі 23 чэрвеня -  у адзінай часавай прасторы і тэрыторыі размесціцца   трыо-фэст сучаснага мастацтва “НОЧ МУЗЫКІ”.

Гэта летняя ноч, як неспадзяваная высокая госця, тонкім штрыхом прапіша графіку музыкі Джона Кейджа, Арво Пярта, Піліпа Гласа, Алана Хаванэса ў выкананні амерыканскіх салістаў Крысціны Фонг (скрыпка, альт) і Міхаэля Карнацкі (кларнет).

Ноч, напоўненая мазуркамі Шапэна, абэрэкамі, куявякамі і полькамі  мазавецкіх нізінаў завершыцца “Калыханкай да Шапэна” – сумесным імправізаваным творам-прэм’ерай беларускіх кампазітараў,- пакіне пачуццё здзіўлення, хараства, таемнай прывабнасці і высокага, незямнога кахання.

10401092111010961072web.jpg

ТАНЦОЎШЧЫК  І  ЯГО АКВАРЭЛІ

 

ВЯЛІКІ ТАНЦОЎШЧЫК СУЧАСНАСЦІ, НАРОДНЫ АРТЫСТ РАСІІ УЛАДЗІМІР ВАСІЛЬЕЎ, вядомы ўсяму танцавальнаму свету, прывозіць свае акварэлі ў Мінск 23 чэрвеня для ўдзелу ў трыо-фэсце “Ноч Музыкі”.

 “НОЧ МУЗЫКІ” - яркі мастацкі акцэнт. Фае Белдзяржфілармоніі будзе належыць экспазіцыі сучаснага жывапісу і графікі Беларусі, а таксама серыі акварэльных работ знакамітага танцоўшчыка.

Гэтай жа ноччу на Вялікай сцэне Белдзяржфілармоніі танцоўшчык пакажа сваю новую харэаграфічную работу памяці Кацярыны Максімавай на музыку Ф. Шапэна. Майстар будзе  на сцэне разам з салісткай Вялікага тэатра оперы і балета Расіі Дар’яй Хахловай. За раялем – беларуская піяністка, лаўрэат міжнароднага конкурса імя Ф.Шапэна – Кацярына Матох.

Толькі аднойчы. І толькі ўночы. На лепшай канцэртнай пляцоўцы сталіцы,  ў адной часавай прасторы  будзе гучаць музыка самая розная, самая нечаканая, самая неверагодная!

 

 “НОЧ МУЗЫКІ”new.jpg

 

 Гэтай ноччу вам не выпадзе заснуць – вы будзеце зачараваны спевамі начных салаўёў, музыкай Арво Пярта і Алана Хаванэса. Вы будзеце здзіўлены гучаннем шапэнаўскіх мазурак не толькі ў класічным выкананні, але і ў выкананні народных аўтэнтычных інструментаў — так, як некалі чуў  іх сам Шапэн. 

Вы не зможаце заснуць нават тады, калі загучыць сумесны імправізаваны твор-прэм’ера беларускіх кампазітараў Сяргея Картэса, Віктара Капыцько, Вячаслава Кузняцова, Аляксандра Літвіноўскага, Ларысы Сімаковіч, Дзмітрыя Лыбіна і Кастуся Яськова “КАЛЫХАНКА ДА ШАПЭНА”. Не зможаце, бо выконваць гэту калыханку будзе Дзяржаўны камерны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам  галоўнага дырыжора аркестра, заслужанага артыста Расіі Яўгена Бушкова.

“Агучваць” салаўіную “НОЧ” рыхтуюцца не толькі птушкі. На “НОЧ МУЗЫКІ” запрошаны гурт з Варшавы “ZESPОL POLSKI”, Крысціна Фонг (скрыпка, альт) і Міхаэль Карнацкі (кларнет) са Злучаных Штатаў Амерыкі, віяланчэліст з Італіі, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Сяргей Мікулік, Юрый Бліноў, Кацярына Матох, Юлія Архангельская, Аляксандр Палякоў, Дзмітрый Уласюк.

 Святлану Зелянкоўскую мы ўбачым ў ролі Кансуэлы ў музычным спектаклі “Жорж Санд, мазурка і Шапэн”, а таксама ў якасці чароўнай вядучай незвычайнай  “Ночы Музыкі” разам з містэрам Х.

Да таго ж вас чакае пачастункавая філіжанка кавы і прысмакі для падзякі…

Сустрэнемся!.. Кожная ноч пачынаецца з вечара… але не кожная з музыкі!..

(more…)

 

 
 

Amelie Lallement |
BAZAR D'histoires.. |
le club lecture |
Unblog.fr | Créer un blog | Annuaire | Signaler un abus | Asenflul d uswingem
| princessefaroseskyblog
| Médiatheque Clémence Isaure