Bélarus blog culture et poésie

Bélarus culturel et créatif. Poésie et projets culturels

 

INTOUCH 16 avril, 2010

Classé dans : Agenda des soirées,Art et Design,Evénements,Musique et danse — julienovik @ 9:14

Другі міжнародны фестываль музыкі і мастацтва INTOUCH распачаўся 14 красавіка. У гэтым годзе фестываль выходзіць за межы музычнай падзее: цягам амаль што месяца на пляцоўках Музея сучаснага выяўленчага мастацтва і Школы прыгажосці адбудзецца буйная выстава сучаснага беларускага мастацтва. Больш за трыццаць жывапісцаў, графікаў, фатографай складуць своеасаблівую анталогію беларускага мастацтва тут-і-цяпер. Падчас выставы адбудуцца выступы паэтаў, паказы перформансаў і відэа-арта, круглыя сталы. Скончыцца выстава 30 красавіка.
Традыцыйная ж, музычная частка зойме 3 дні. Музыканты з Германіі, Польшчы, Італіі і Беларусі прадставяць сваю творчасць у сталічным R-club’е і галерэі сучаснага мастацтва “Ў”. Наведвальнікаў чакае сапраўднае паглыбленне ў сусвет гукаў.

Фестываль INTOUCH праводзіцца ў рамках ініцыятывы “Культура і развіццё” Інстытутаў імя Гётэ ва Усходней Еўропе і Цэнтральнай Азіі, у партнёрстве і з дапамогай Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (выстава) і Упраўлення культуры Мінгарвыканкама (выстава).

Міжнародны фестываль музыкі і новых медыя INTOUCH быў заснаваны Дзмітрыем Ладзесам і Уладзіславам Бубеным напачатку 2009 года, як адкрыты і некамерцыйны праект, што імкнецца прадставіць на айчыннай сцэне праявы сучаснага еўрапейскага мастацтва, а таксама паспрыяць нефармальнаму дыялогу паміж музыкантамі і мастакамі з Беларусі і Еўропы.
Фестываль INTOUCH ставіць сваёй мэтай не толькі аб’яднаць Беларускае і Еўрапейскае мастацтва, але і звязаць розныя праявы і накірункі мастацтва, прадставіць розныя пакаленні творцаў. Так у межах фестываля выступаюць ды-джэі з танцавальнай музыкай і авангардныя музыканты з эксперыментамі, прадстаўнікі перформансу і літаратары, ветэраны сцэны і тыя, хто яшчэ толькі пачынаюць свае пошукі ў сучасным мастацтве.
Першы фестываль INTOUCH прайшоў 27 і 28 лютага ў Мінску ў партнёрстве з аўстрыйскім лэйблам Laton, пры дапамозе Інстытута імя Гётэ ў Мінску. Першы дзень аб’яднаў этна-фолк, танцавальных і авангардных музыкантаў. Другі ж прайшоў з удзелам музыкантаў-эксперыментатараў, відэа-мастакоў і перформераў. Падчас першага фестывалю INTOUCH у беларускай сталіцы ўпершыню выступілі такія зоркі авангарднай эксперыментальнай сцэны, як Signal (Нямеччына), F.R.U.I.T.S. (Расія), Gintas K. (Літва), Mika Vainio (легендарныя Pan Sonic з Фінляндыі), Pomassl (Аўстрыя), Zavaloka (Украіна). Усяго ж, за два дні ў межах фестываля ў беларускай сталіцы выступілі музыканты з 9 еўрапейскіх краін. Падчас фестываля адбываліся паказы відэа-мастакоў і перформансы.
Летам 2009 года стартаваў новы праект фестываля INTOUCH: серыя мерапрыемстваў у беларускіх рэгіёнах. Фестывалі адбыліся ў Наваполацку і Віцебску, падчас якіх сваю творчасць прадставілі беларускія музыканты розных стылістычных плыняў. Рэгіянальныя фестывалі плануецца працягваць і далей.

 

 

Расклад фестываля

 

З 14 па 30 красавіка ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва і ў Школе прыгажосці адбудзецца буйная выстава беларускіх мастакоў: Анатоль Кузняцоў, Аляксей Іваноў, Леанід Хобатаў, Захар Кудзін, Ціхан Абрамаў, Андрэй Бур’як, Алесь Родзін, Макс Кароль, Сяргей Станіслаўчык, Ярый Пеўнеў, Вольга Сазыкіна, Сяргей Кірушчанка, Арцём Рыбчынскі, Каміль Камал, Таццяна Радзівілка, Дзмітрый Вішнёў, Канстанцін Селіханаў, Тамара Сакалова, Наталля Залозная, Васіль Васільеў, Уладзімір Гаўрыленка, Уладзімір Квартальны, Раман Сустаў, Уладзімір Банько, Сяргей Кажамякін, Сяргей Ждановіч, Яры Анушка, Канстанцін Мужаў, Анатоль Концуб, Алена Атрашкевіч, Яўген Увенкін, Андрэй Шэпелеў. Акрамя выставы глядач зможа папрысутнічаць на круглых сталах, паэтычных чытаннях, паказах перформансаў і відэа-арта.

Музычная частка фестываля пройдзе 23, 24 і 25 красавіка. Граюць: Vulva String Quartett (Hanno Leichtmann), Grischa Lichtenberger, Tune Crashers, Buben, Dreamhunter, DJ Drug, Wape, incite/, Plaster, Pleq, Buben feat Nasta Labada, Raw N^D, Князь Мышкін vs. Spit it Out, Много НЕБ, Шумы Расіі.


14.04.2010 ВЫСТАВА
Адкрыццё фестываля INTOUCH (выставы ART.INTOUCH) і прэс-канферэнцыя.
Граюць Князь Мышкін і Re123+.
14.00-19.00
Музей сучаснага мастацтва (Мінск, праспект Незалежнасці, 47).

15.04.2010 ВЫСТАВА
Лекцыя Яўгена Шунекі “Арт-прагноз ХХІ стагоддзя”
17.00-19.00
Музей сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск, праспект Незалежнасці, 47).

16.04.2010 ВЫСТАВА
Тэатр “Зніч” з Галінай Дзягілевай
17.00-19.00
Музей сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск, праспект Незалежнасці, 47).

17.04.2010 ВЫСТАВА
Перформанс “Тэатр псіхічнай неўраўнаважанасці”, Ірына Машчэнка.
Музыка Planet N., Re123+
16.00-19.00
Музей сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск, праспект Незалежнасці, 47).

18.04.2010 ВЫСТАВА

19.04.2010 ВЫСТАВА

20.04.2010 ВЫСТАВА
Адкрыццё выставы ў Школе прыгажосці
Сумеснае арт-шоў Беларускага вогненнага цырку Крэсіва і мастака-дызайнера Вольгі Крывец. Выступленне Вялерыя Пятрова, гурта Фратрэз.
Нацыянальная школа прыгажосці (вул. Мельнікайтэ, 4)

21.04.2010 ВЫСТАВА
Перформанс ад Яўгена Шунейк “Эжэн Шушу малюе партрэты”і.
Музей сучаснага мастацтва (Мінск, праспект Незалежнасці, 47).
11.00-17.00

Круглы стол “Шкло, ХХІ стагоддзе”
Музей сучаснага мастацтва (Мінск, праспект Незалежнасці, 47).
17.00-19.00

22.04.2010 ВЫСТАВА
Паэтычны вечар
16.00-19.00
Музей сучаснага мастацтва (Мінск, праспект Незалежнасці, 47).

23.04.2010 ВЫСТАВА
Круглы стол “Праблема галерэйна-музейнай справы ў Беларусі”
16.00-19.00
Музей сучаснага мастацтва (Мінск, праспект Незалежнасці, 47).

23.04.2010 МУЗЫКА
WAPE
Dreamhunter
Grischa Lichtenberger (Германія)
Buben
Vulva String Quartett (Hanno Leichtmann) (Германія)
Minor Scene
Tune Crashers
DJ Drug
23.00 – 06.00
R-club (вул. Сурганава, 26)

24.04.2010 МУЗЫКА
Raw N^D
Pleq (Польшча)
Buben feat Nasta Labada
Incite/ (Германія)
Plaster (Італія-Іран)
i/dex
Галерэі сучаснага мастацтва “Ў” (Мінск, праспект Незалежнасцi 37а).
Пачатак а 17:00, заканчэнне – 22:00.
Квіток: 20 000.

25.04.2010 МУЗЫКА
Holotrope
Князь Мышкін vs. Spit it Out
Много НЕБ (Расія)
Шумы Расіі (Расія)
Галерэі сучаснага мастацтва “Ў” (Мінск, праспект Незалежнасцi 37а).
Пачатак а 17:00, заканчэнне – 22:00.
Квіток: 15 000.

26.04.2010 ВЫСТАВА

27.04.2010 ВЫСТАВА
Паказ відэа-арта
Нацыянальная школа прыгажосці (вул. Мельнікайтэ, 4)

“Сацыяльна арыентаванае мастацтва ў Беларусі: навошта, аб чым, якім чынам?” Вядзе Вольга Шпарага.

28.04.2010 ВЫСТАВА
Перформанс “Механёры культуры”
Круглы стол “Перформанс у Беларусі” (вядзе Ілля Сін)
17.00-19.00
Музей сучаснага мастацтва (Мінск, праспект Незалежнасці, 47).

Выступы гуртоў “ВаКалл”, “Ritual Dub”, “Не курыць”.
Нацыянальная школа прыгажосці (вул. Мельнікайтэ, 4)

29.04.2010 ВЫСТАВА
Круглы стол “Вынікі ART.INTOUCH”
17.00-19.00
Музей сучаснага мастацтва (Мінск, праспект Незалежнасці, 47).

Літаратурны форум
Нацыянальная школа прыгажосці (вул. Мельнікайтэ, 4)

30.04.2010 ВЫСТАВА
Закрыццё выставы.
Музей сучаснага мастацтва (Мінск, праспект Незалежнасці, 47).

 

 http://intouch.by

 http://www.oxidiser.net/forums/index.php?showtopic=5614&pid=173045&st=0&#entry173045

 

Commenter

 
 

Amelie Lallement |
BAZAR D'histoires.. |
le club lecture |
Unblog.fr | Créer un blog | Annuaire | Signaler un abus | Asenflul d uswingem
| princessefaroseskyblog
| Médiatheque Clémence Isaure