- Accueil
- > Archives pour le Vendredi 16 avril 2010
INTOUCH 16 avril, 2010
Другі міжнародны фестываль музыкі і мастацтва INTOUCH распачаўся 14 красавіка. У гэтым годзе фестываль выходзіць за межы музычнай падзее: цягам амаль што месяца на пляцоўках Музея сучаснага выяўленчага мастацтва і Школы прыгажосці адбудзецца буйная выстава сучаснага беларускага мастацтва. Больш за трыццаць жывапісцаў, графікаў, фатографай складуць своеасаблівую анталогію беларускага мастацтва тут-і-цяпер. Падчас выставы адбудуцца выступы паэтаў, паказы перформансаў і відэа-арта, круглыя сталы. Скончыцца выстава 30 красавіка.
Традыцыйная ж, музычная частка зойме 3 дні. Музыканты з Германіі, Польшчы, Італіі і Беларусі прадставяць сваю творчасць у сталічным R-club’е і галерэі сучаснага мастацтва “Ў”. Наведвальнікаў чакае сапраўднае паглыбленне ў сусвет гукаў.