Bélarus blog culture et poésie

Bélarus culturel et créatif. Poésie et projets culturels

 

Паэтычна-акустычны канцэрт “Рытмы і рыфмы” 5 avril, 2010

20 мая 2010 года (чацвер) у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі (вул. Крапоткіна, 44) адбудзецца вечар сучаснай беларускай песні і паэзіі “Рытмы і рыфмы” з удзелам вядомых музыкантаў Таццяны Беланогай, Юрыя Несцярэнкі і Віктара Шалкевіча. Вядучы мерапрыемства — Мюр Фарыдовіч. Спецыяльны госць — пісьменніца Людміла Рублеўская. Пачатак у 19.00.

Кошт квітка 15.000. Набыццё квіткоў у распаўсюдніка +375 29 560 77 93, +375 29 135 44 95 або праз касу тэатра.

Рытмы і рыфмы

 


Сучасная беларуская культура развіваецца ў цесным узаемадзеянні літаратуры, музыкі, тэатру. Кожнае пакаленне айчынных творцаў робіць свой адметны, непаўторны і важкі ўнёсак у сучасны мастацкі працэс, дапаўняючы яго сваім наватарствам, крэатыўнасцю, няспыннымі эстэтычнымі пошукамі. Мерапрыемства на сумежжы слова і бардаўскай песні дазволіць шырокай аўдыторыі праз музыку пазнаёміцца з паэзіяй. Найбольш поўна абодва віды мастацтва раскрываюцца ў дыялогу.

Вядучы вечара, сцэнарыст і рэжысёр Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Мюр Фарыдовіч аб’яднае музычныя выступы літаратурнай гісторыяй, пры дапамозе якой уважлівы глядач зможа далучыцца да свету песень кожнага з выступоўцаў. Пісьменніца Людміла Рублеўская раскажа пра развіццё беларускай культуры ў розных яе праявах, пра творцаў, якія актыўна дзейнічаюць у мастацкай прасторы, узбагачаюць яе цікавымі ідэямі і адкрываюць новыя імёны.

Паэтычна-акустычны канцэрт “Рытмы і рыфмы” мае на мэце распавесці пра трох сапраўдных зорак сучаснай бардаўскай песні – Таццяну Беланогую, Юрыя Несцярэнку і Віктара Шалкевіча. Кожны з гэтых таленавітых творцаў прадстаўляе сваё пакаленне ў айчыннай музыцы і ўносіць у бардаўскую песню свае элементы: Таццяна – рокавыя рытмы, Юры – беларускі блюз, Віктар – непаўторнае аўтарскае выкананне.

            Кожны з гэтых цудоўных музыкаў мае сваё бачанне, адчуванне, разуменне культуры XXI стагоддзя, сэнс якой – у разнастайнасці, у спалучэнні неспалучальнага, у пошуку гармоніі паміж рытмам і рыфмай. Уз’яднанне трох розных пакаленняў, трох музычных стыляў і найноўшай беларускай паэзіі сапраўды унікальнае!

 

У канцэрце ўдзельнічаюць:

 

Людміла Рублеўская, знаная пісьменніца, літаратурны крытык. Нарадзілася ў 1965 годзе ў Мінску. Скончыла Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум. Вучылася ў Літаратурным інстытуце імя М. Горкага ў Маскве, затым перавялася на філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Працавала ў газетах «Наша слова», «Літаратура і мастацтва», часопісе «Першацвет», цяпер аглядальнік аддзела культуры газеты «Советская Белоруссия». Аўтар кніг «Крокі па старых лесвіцах», «Адукацыя», «Сэрца мармуровага анёла», «Старасвецкія міфы горада Б.» і інш.

 

Таццяна Беланогая, бард. Нарадзілася ў 1984 годзе ў Мінску. Потым бацькі пераехалі ў горад Маладзечна, які і з’яўляецца малой радзімай для Таццяны. У 2002 годзе паступіла ў Мінск на прыродазнаўчы факультэт БДПУ імя М. Танка, які скончыла ў 2007 годзе. Увесну 2004 года запісала і выдала свой першы аматарскі альбом “Там, дзе мы”. Тады ж, у 2004 годзе, стала пераможцай конкурсу беларускай бардаўскай песні “Бардаўская восень – 2004” у Бельск – Падляшскім (Польша). У 2006 запісала і выдала свой другі аматарскі  альбом “Пабачыць сьвет”. У 2006 стала пераможцай міжнароднага конкурсу бардаў “ОППА” у Варшаве. Дзякуючы гэтай перамозе з’явілася магчымасць запісаць першы студыйны альбом “Дзьвюхкроп’е”, які быў прэзентаваны ў 2007 годзе ў Варшаве (Польшча), а ў 2008 годзе ў Беларусі. Таццяна Беланогая прымала ўдзел у Днях культуры Беларусі, якія праходзілі ў Варшаве, Кракаве (2008), Вроцлаве (4-10.06.2007), у Чацвёртым Фестывалі Беларускай Культуры ва Вроцлаве. У 2008 годзе брала ўдзел у міжнародным бардаўскім фестывалі  “Sopot Bards Meeting – 2008”, які адбываўся ў Сопаце на знакамітай сцэне Лясной Оперы (Operze Leśnej) (Польшча). Пры падтрымцы галерэі “Zoya” ладзіла выступы ў Варшаве (2009). У Беларусі выступала на шматлікіх канцэртах і творчых вечарах. Жыве ў Мінску.

 

Юры Несцярэнка – аўтар і выканаўца, гітарыст, лідэр гуртоў “White Night Blues” і “Nestary Band”. Нарадзіўся ў 1965 годзе ў в. Прыбор Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1982 годзе заснаваў першы гурт “Последний шанс”. Падчас вучобы ў Мінскім інстытуце культуры разам з бас-гітарыстам Ігарам Заскевічам заснаваў гурт “Рок-Транс-Авто”. Пасля заканчэння інстытута выступаў як аўтар-выканаўца, удзельнічаў у фестывалях “Магілёў-96”, “Рок-акустыка” і іншых. У канцы 90-х быў запісаны дэма-альбом аўтарскіх песень “Советы, повести и приказы” (гукарэж. І. Заскевіч). Супольна з музыкамі, якія прымалі ўдзел у запісе, упершыню пад назвай “White Night Blues” выступіў на магілёўскім фестывалі “Последний эшелон” у 1999 годзе. Пасля гэтага – удзел у фестывалях “Протяг VI” (г. Роўна, Украіна), “Рок-манёвры” (г. Мінск), “Рок-Тайм”, “отНАШЕния” (г. Магілёў) і інш. Неаднаразовы ўдзельнік фестываляў “Блюз жыве ў Мінску”, “Грыфаманія”, “Рок-каранацыя”, “Рок-кола” і многіх іншых. Альбомы: Юры Несцярэнка “Свята Вялікіх Дажджоў” (з удзелам гуртоў “Крама”, “Палац”), “Ковчег”, 2006; Юрий Нестеренко «Пиротехнические этюды», «Ковчег», 2007.

 

Віктар Шалкевіч, беларускі бард, акцёр, паэт і шоўмэн. Нарадзіўся ў 1959 годзе ў Поразаве Гродзенскай вобласці. Лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў аўтарскай песні. З канцэртамі выступае ў Беларусі, Літве, Германіі, Польшчы, Расіі, Украіне, Францыі, Чэхіі. Тэксты песень перакладзены на англійскую, нямецкую, польскую, украінскую і чэскую мовы. Альбомы: “Правінцыя” (1992), “Смутны беларускі блюз” (1996), “Балады і рамансы” (1998), “Добрай раніцы” (2002) і іншыя. Аўтар паэтычнага зборніка “Блюз Вясна” (Мінск, 2009). Жыве ў Гродна.

 

Аўтар праекта – Віка Трэнас.

Віка Трэнас (Вікторыя Ляйкоўская) нарадзілася ў 1984 г. у Мінску. Скончыла філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта (беларускае аддзяленне, 2007), вывучала філасофію і літаратуру ў Беларускім Калегіуме. Цяпер працуе рэдактарам аддзела паэзіі часопіса “Маладосць”. Піша на беларускай і рускай мовах. З вершамі, эсэістыкай, літаратурнай крытыкай выступае ў перыёдыцы з 2000 г. З’яўляецца літаратурным аглядальнікам інтэрнет-выдання “Новая Еўропа”, супрацоўнічае з часопісамі “Паміж”, “pARTisan”, “Тэксты”. Аўтар паэтычных кніг “Цуд канфіскаванага дзяцінства” (Мінск: Логвінаў, 2005), “Экзістэнцыйны пейзаж” (Мінск: Галіяфы, 2008). Творы перакладаліся на рускую, нямецкую, балгарскую, шведскую і французскую мовы.

 

Вядучы вечара – Васіль Дранько-Майсюк (Мюр Фарыдовіч) нарадзіўся ў 1981 годзе ў Давыд-Гарадку. У 2003 г. скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў, а ў 2009 г. –  Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (спецыяльнасць “Рэжысура драмы”, кіраўнік курса Рыд Таліпаў). Піша п’есы, інсцэніроўкі, перакладае з рускай мовы. Зрабіў некалькі дзіцячых спектакляў супольна з Віктарам Жыбулем і Джэці, удзельнічаў у тэатральным фестывалі “Панарама” ў “On-line” з рэжысёрскім урыўкам “Гусляр” (драматург Ігар Скрыпка). З 2007 г. працуе ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі рэжысёрам Цэнтра драматургіі і рэжысуры.

 

Інфармацыйную падтрымку вечара забяспечвае маладая паэтэса і перакладчык Юлія Новік. Нарадзілася ў 1985 годзе ў Салігорску. У 2008 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт, факультэт міжкультурных камунікацый. Валодае французскай, англійскай і нямецкай мовамі. Малады спецыяліст, працуе перакладчыкам. Друкавалася ў рэгіянальных і рэспубліканскіх перыядычных выданнях (вершы, артыкулы, пераклады, рэцэнзіі). Аўтар зборніка паэзіі “Сонца за тэрыконамі” (2007, “Мастацкая літаратура”). У 2008 годзе працавала перакладчыкам-кансультантам па французскай мове для спектакля “Каласы пад сярпом тваім”, Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі.

 

У 2009 годзе Віка Трэнас і Юлія Новік заснавалі нефармальную творчую суполку “Прома-група ВЮ”, у  межах якой праводзяцца серыі штогадовых літаратурна-мастацкіх мерапрыемстваў, напрыклад, “Выявы”, “Францыя ў сэрцы Беларусі”, “Культурныя формы”.

 

Дызайн афішы і флаераў — Дар’я Бельска, dariabielska.ask@gmail.com, www.dariabielska.com, тэл. для сувязі ў Беларусі +375 29 3553515.

 

Малады журналіст Алеся Кузьмінова актыўна спрыяе асвятленню актуальных культурных падзей у беларускіх СМІ. Алеся нарадзілася ў 1990 годзе ў Мінску. Скончыла мінскую сярэднюю школу № 166. Узнагароджана 2-ой (у 2007 г.)  і 3-яй (у 2008 г.) прэміямі Спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Цяпер вучыцца на другім курсе Інстытута журналістыкі БДУ па спецыяльнасці “Аўдыёвізуальныя СМІ”. Супрацоўнічала з газетай “Переходный возраст”, часопісамі “Роднае слова” і “Твоё поколение”, тэлеканалам “Первый музыкальный”,  радыёстанцыяй “Сталіца” і інш.

 

 

Кантактная інфармацыя:

 

Аўтар праекта Віка ТРЭНАС

+375 29 5607793,

+375 29 1354495,

e-mail: trenas007@gmail.com

http://vika-trenas.livejournal.com/ 

 

Юлія Новік

+375 29 5627427,

+375 29 3497398,

e-mail: novik.julia@gmail.com

http://julienovik.unblog.fr

 

 

Інфармацыйная падтрымка забяспечвалася таксама:

 

Радыё “BA”

Радыё “Рокс”

Радыё «Pilot FM»

Радыё «Минская волна»

 

Сайт Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі http://rtbd.by

Сайт Таццяны Беланогай http://www.bielanohaja.org/

Рэсурс http://open.by

Беларускі партал http://tut.by

Рэсурс “Будзьма!” http://budzma.org/

Беларуская Інтэрнет-Бібліятэка http://kamunikat.org/

Беларуская афіша http://community.livejournal.com/afisha_by/

Урбан: часопіс пра гарадскую культуру http://www.urban.by/

Партал « Новая Эўропа » http://www.n-europe.eu/

Этнічны сайт “Родныя вобразы” http://www.rv-blr.com/

Блог Глеба Лабадзенкі http://labadzenka.by/

Выдавецтва “Галіяфы” http://www.goliafy.com/

Паэтычны тэатр АРТ.С. http://art-s.by/

Літара http://litara.net/
Часопіс « Дзеяслоў » http://www.dziejaslou.by/
Маладзёжны рэсурс http://generation.by/   

Інфармацыйны партал http://naviny.by

 

 

 

 

Commenter

 
 

Amelie Lallement |
BAZAR D'histoires.. |
le club lecture |
Unblog.fr | Créer un blog | Annuaire | Signaler un abus | Asenflul d uswingem
| princessefaroseskyblog
| Médiatheque Clémence Isaure