Bélarus blog culture et poésie

Bélarus culturel et créatif. Poésie et projets culturels

 
  • Accueil
  • > Archives pour le Mardi 12 janvier 2010

Абвесткі 12 janvier, 2010

Classé dans : Agenda des soirées — julienovik @ 12:53

Год Зялёнай Жабкі
12 студзеня 2010 года Паэтычны тэатр “Арт.С” прадстаўляе 12-гадовы праект “Святкуйма беларускае! Год другі. Год Зялёнай Жабкі”. У стварэнні беларускага календара бяруць удзел: музыка Яраш Малішэўскі, гурт “Жаба ў каляіне”; пісьменнікі Маргарыта Аляшкевіч, Алёна Беланожка, Анатоль Бутэвіч, Пятро Васючэнка, Алесь Емяльянаў, Сяргей Панізнік, Людміла Паўлікава, Людміла Рублеўская, Віктар Шніп. Вядоўцы: Алена Масла і Аксана Спрынчан.
Чакаем а 18.00 у Музеі Максіма Багдановіча (вуліца М. Багдановіча, 7а).

Блышыны рынак на Парнасе-3
Увага! Музей Янкі Купалы і суполка “Літаратурнае Прадмесьце” запрашае!
13 студзеня а 19.00 у музеі Янкі Купалы – “Літаратурныя Каляды”.
Мусы-Прымусы, альбо “Блышыны рынак на Парнасе-3”.
На аўкцыён “мусы”, гэта значыць, хабітанскія падарункі ад паэтаў, выстаўляюцца толькі з каляднымі гісторыямі. У аўкцыёне ўдзельнічаюць усе! Постмадэрновая елачка. Самы страшны ў свеце Дзед Мароз. Шмат вершаў, музыкі, спеваў і сюрпрызаў. Галасаванне за лаурэата “Блакітнага Сьвіна”. Удзельнічаюць Людміла Рублеўская, Віктар Шніп, Аксана Спрынчан, Яраш Малішэўскі, Юрась Нераток і Юрась Шышко, Усевалад Гарачка, Юрый Несцярэнка, Маргарыта Аляшкевіч, Мікола Кандратаў, Алёна Беланожка, Юлія Новік, Тацяна Пратасевіч, Рагнеда Крышталюк і Інька ды іншыя.
Стары Новы год у Цёткі
Паэтычны тэатр « Арт.С » запрашае на штогадовую вечарыну-маскарад « Стары Новы год у Цёткі ». У ёй бяруць удзел: Прыбіральшчык – Зміцер Арцюх, Цыганка-прыбіральшчыца – Аксана Спрынчан, Гаспадар нарачанскай лазні – Рагнед Малахоўскі, Украінская навагодняя ноч – Людміла Баяўчук, Дырэктарка крамы – Рэгіна Багамолава, Замежніца – Святлана Кухлеўская, Скрыпачка – Вера Дземчанка, Фірмач – Вадзім Клімовіч. У ролі Каралевы – народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч.
Чакаем 15 студзеня 2010 года а 18.00 у бібліятэцы Цёткі (Мінск, вуліца Талбухіна 12а, ст.м. Парк чалюскінцаў).
Уваход вольны.

 

 

 
  • Accueil
  • > Archives pour le Mardi 12 janvier 2010

Навіны пра нас

Classé dans : Groupe de promotion culturelle VU/ВЮ — julienovik @ 12:41

Апытанка пра нашыя праекты

Інтэрв’ю з намі ў « Саўбелцы »

 

 
  • Accueil
  • > Archives pour le Mardi 12 janvier 2010

Перачытваючы Барадуліна

Classé dans : Citations — julienovik @ 9:36

Кніга »Ксты » Рыгора Барадуліна — кніга на ўсе эпохі і для ўсіх. …

Выпісваю цытаты, якія хочацца запомніць…

« Каханне-гэта заземленая любоў,

А любоў–завоблачнае каханне. »

« Лягчэй казаць, што думаеш цяпер,

Чым тое, што прыдумаеш пасля »

« ..І кожнаму з нас сябе не стае »

« ..І можна толькі проста звар’яцець,

А можна геніяльна — як паэты »

« …Думай, покуль можна, бо пасля

Зможа ўсіх сцюдзёная зямля »

« ..Ты застанешся толькі той, што будзеш »

« Нябёсы думаюць аблокамі »

 

….

 

 
 

Amelie Lallement |
BAZAR D'histoires.. |
le club lecture |
Unblog.fr | Créer un blog | Annuaire | Signaler un abus | Asenflul d uswingem
| princessefaroseskyblog
| Médiatheque Clémence Isaure