- Accueil
- > Groupe de promotion culturelle VU/ВЮ
- > Прома-група ВЮ
Прома-група ВЮ 17 novembre, 2009
Прома-група ВЮ : Заўважце нас — і Вас заўважаць!
З лёгкай рукі Вікі Трэнас распавяду таксама, што азначае « прома-група » у нашых абвестках і з чым гэта ядуць.
Спачатку агульныя звесткі.
Прома-група–некалькі прамоўтэраў. На пытанне, хто такі прамоўтэр, можна знайсці наступныя вызначэнні:
- Промо́утер— лицо или группа лиц, занимающаяся целенаправленной рекламой …
- индивидуум или компания, занимающиеся продвижением сайта в Интернете.
- сотрудник (обычно временный), занятый в промо-акции непосредственным продвижением бренда при прямом контакте с потребителем.
- (англ. – promouter – прожектер, содействующий, продвигающий) – представитель компании по сбыту: поддерживает имидж фирмы, отвечает за продвижение проектов фирмы …
Вядома, што датычыцца нас, гэта абсалютна НЕКАМЕРЦЫЙНАЯ дзейнасць, таму гаворка ідзе хутчэй пра стварэнне іміджу сучаснага творцы, пра прома-акцыі, накіраваныя на стварэнне агульнай культурнай прасторы. Мы актыўна працуем з найноўшымі сродкамі інфармацыі і мас-медыя, таму менавіта ў Інтэрнэце вы зможаце заўседы знайсці інфармацыю пра нашыя праекты.
ВЮ з французскай мовы перакладаецца як « убачанае » (VU), а пры іншым напісанні VUЕ- зрок, разгляданне, назіранне, выява.Такім чынам, з аднаго боку, гэта акцэнт на візуальны накірунак мастацтва, з другога боку, гэта ўвага да ўсяго творчага, да новых імёнаў і да сучаснай інтэрпрэтацыі таго, што існуе.
Прома-група ВЮ складаецца з траіх дзяўчат:
Віка Трэнас, з якой вы напэўна знаёмыя)), Юлія Новік, аўтар гэтага блога, і Дар’я Бельская, дызайнер, мастачка, якая жыве ў Польшчы, але актыўна нас падтрымлівае не толькі пры стварэнні графічных матэрыялаў, але і цікавымі парадамі.
Мэты нашай прома-групы:
- рэалізацыя доўгатэрміновых літаратурна-мастацкіх праектаў, у тым ліку міжнародных;
- арганізацыя і правядзенне культурных мерапрыемстваў: сустрэч, дыскусій, прэзентацый… ;
- адкрыццё і падтрымка маладых талентаў;
- стварэнне агульнай моладзевай прасторы для творчасці, дыялогу, абмену вопытам.