Bélarus blog culture et poésie

Bélarus culturel et créatif. Poésie et projets culturels

 
  • Accueil
  • > Archives pour le Mardi 17 novembre 2009

Прома-група ВЮ 17 novembre, 2009

Classé dans : Groupe de promotion culturelle VU/ВЮ — julienovik @ 10:26

 Прома-група ВЮ : Заўважце нас — і Вас заўважаць!

З лёгкай рукі Вікі Трэнас распавяду таксама, што азначае « прома-група » у нашых абвестках і з чым гэта ядуць.

Спачатку агульныя звесткі.

Прома-група–некалькі прамоўтэраў. На пытанне, хто такі прамоўтэр, можна знайсці наступныя вызначэнні:

  • Промо́утер— лицо или группа лиц, занимающаяся целенаправленной рекламой …
  • индивидуум или компания, занимающиеся продвижением сайта в Интернете.
  • сотрудник (обычно временный), занятый в промо-акции непосредственным продвижением бренда при прямом контакте с потребителем.
  • (англ. – promouter – прожектер, содействующий, продвигающий) – представитель компании по сбыту: поддерживает имидж фирмы, отвечает за продвижение проектов фирмы …

logo VU par Daria BelskayaВядома, што датычыцца нас, гэта абсалютна НЕКАМЕРЦЫЙНАЯ дзейнасць, таму гаворка ідзе хутчэй пра стварэнне іміджу сучаснага творцы, пра прома-акцыі, накіраваныя на стварэнне агульнай культурнай прасторы. Мы актыўна працуем з найноўшымі сродкамі інфармацыі і мас-медыя, таму менавіта ў Інтэрнэце вы зможаце заўседы знайсці інфармацыю пра нашыя праекты.

ВЮ з французскай мовы перакладаецца як « убачанае » (VU), а пры іншым напісанні VUЕ- зрок, разгляданне, назіранне, выява.Такім чынам, з аднаго боку, гэта акцэнт на візуальны накірунак мастацтва, з другога боку, гэта ўвага да ўсяго творчага, да новых імёнаў і да сучаснай інтэрпрэтацыі таго, што існуе.

Прома-група ВЮ складаецца з траіх дзяўчат:

Віка Трэнас, з якой вы напэўна знаёмыя)), Юлія Новік, аўтар гэтага блога, і Дар’я Бельская, дызайнер, мастачка, якая жыве ў Польшчы, але актыўна нас падтрымлівае не толькі пры стварэнні графічных матэрыялаў, але і цікавымі парадамі.

Мэты нашай прома-групы:

  1. рэалізацыя доўгатэрміновых літаратурна-мастацкіх праектаў, у тым ліку міжнародных;
  2. арганізацыя і правядзенне культурных мерапрыемстваў: сустрэч, дыскусій, прэзентацый… ;
  3. адкрыццё і падтрымка маладых талентаў;
  4. стварэнне агульнай моладзевай прасторы для творчасці, дыялогу, абмену вопытам.
 

 
 

Amelie Lallement |
BAZAR D'histoires.. |
le club lecture |
Unblog.fr | Créer un blog | Annuaire | Signaler un abus | Asenflul d uswingem
| princessefaroseskyblog
| Médiatheque Clémence Isaure