Bélarus blog culture et poésie

Bélarus culturel et créatif. Poésie et projets culturels

 
  • Accueil
  • > Archives pour le Vendredi 13 novembre 2009

Radio 13 novembre, 2009

Classé dans : Presse — julienovik @ 16:00

http://www.radiobelarus.tvr.by

Aujourd’hui on diffuse l’interview que j’ai donné à la radio « Bélarus » , en Englais, émission s’appelle Format de jeunesse, journaliste Alena Zentchik (Молодежный формат), à 17 40 heure locale

 

 

 
  • Accueil
  • > Archives pour le Vendredi 13 novembre 2009

Выявы-2009: Дыялог зорак

Юлія НОВІК і Віка ТРЭНАС

(прома-група ВЮ)

прадстаўляюць:

 5 снежня (субота) у 18.00 у Тэатры рускага рамансу

(вул. Чыгуначная, д. 27, корп. 2)

 штогадовы літаратурна-мастацкі праект

 “Выявы-2009

  спалучэнне візуальнага, музычнага і літаратурнага мастацтва.

 Заўважце нас — і Вас заўважаць!

Вас чакаюць “Дыялог зорак”: 10401060103010641040104210671071104210672009.jpg

 Людміла Рублеўская і Вераніка Шніп,

Віктар Жыбуль і Джэці,

Уладзімір Арлоў і Андрэй Хадановіч,

Анатоль Івашчанка і Усевалад Сцебурака,

Алёна Беланожка і Маргарыта Аляшкевіч,

Барды Ната Пушкарова і Паша Кузіч,

 А таксама:

“Госць на біс” – зорка ўсходняга танца, паэтка Ганна Федарук,

“Спецыяльны госць” – вядомы блюзмэн Юры Несцярэнка,

“Дэбют Выяваў”— фотамастак і паэтка Ірына Агеева.

 У праграме — прэзентацыя творчасці мастака Аляксея Раўскага (Беларусь – Францыя) і дэма-фільм Джонатана Дрыскола (Канада) пра беларускі рыцарскі рух.

 Кошт квітка 7000 бел. руб. Даведка і заказ квіткоў па тэл. +37529 5607793, +37529 1354495 або праз e-mail: vuavu@list.ru.

 Увага! Кожны наведвальнік атрымае ў падарунак унікальную самаробную электронную кнігу коміксаў “Блакітны Свін і яму падобныя”. Не прапусціце!

 

Схема праезду да Тэатра рускага рамансу: ад ст. м. Інстытут культуры (Дом быта) тр. 45, 47 да прып. “Аўтасіла”

 КГУ « Золотое крэсиво », УНП 190403869, удостоверение № 1258 от 02.11.2009 г., выдано УК Мингорисполкома

 Каардынатары праекта:

Юлія Новік  E-mail: novik.julia@gmail.com http://julienovik.unblog.fr

Віка Трэнас  E-mail: trenas007@gmail.com

http://vika-trenas.livejournal.com/ 

Выявы-2009: Дыялог зорак

 Штогадовы некамерцыйны літаратурна-мастацкі праект “Выявы” з’яўляецца ініцыятывай наймаладзейшага пакалення беларускіх творцаў, якія працуюць у самых розных відах мастацтва (літаратуры, музыцы, тэатры, фатаграфіі, жывапісе, кіно, танцы) і яднаюцца дзеля стварэння актуальнай культурнай прасторы, адкрытай для ўсебаковага супрацоўніцтва з новымі талентамі. Першае мерапрыемства было паспяхова праведзена 6 снежня 2008 года. На сцэне Тэатра рускага рамансу выступілі паэты Юлія Новік, Аксана Спрынчан, Валерыя Кустава, Ганна Федарук, Воля Чайкоўская, Вольга Гапеева, Рагнед Малахоўскі, а таксама знаныя музыкі Юры Несцярэнка і Алесь Камоцкі. Кожнаму наведніку імпрэзы быў падораны мультымедыйны дыск пад назвай «Выявы-2008: Анталогія найноўшай беларускай літаратуры», куды ўвайшлі літаратурныя творы, фотаздымкі, відэасюжэты ды іншыя цікавыя матэрыялы, датычныя праекта.

  Сёлета ў падрыхтоўцы “Выяваў” задзейнічана болей за дваццаць (!) творцаў, сярод якіх – пісьменнікі, мастакі, фатографы, дызайнеры, рэжысёры, музыканты. Прома-група ВЮ прапануе гледачам адмысловыя рубрыкі: “Спецыяльны госць”, “Удзельнік на біс”, “Дэбют “Выяваў”. Шаноўныя госці змогуць атрымаць кружэлку “Блакітны Свін” і бліжэй пазнаёміцца з арыгінальнымі беларускімі коміксамі.     

 Удзельнікі «Выяваў» – творцы новай фармацыі, людзі нестандартнага мыслення. Яны гатовыя да смелых эстэтычных штукарстваў, яны здатныя даказаць актуальнасць найноўшай беларускай літаратуры і яе перспектыўнасць. Многія ўдзельнікі праекта практыкуюць сінтэз розных відаў творчай дзейнасці, што з’яўляецца на цяперашні момант найбольш жыццяздольнай стратэгіяй развіцця ва ўмовах агульнаеўрапейскай стомленасці культурай. “Выявы” чакаюць новых адкрыццяў і запрашаюць далучыцца ўсіх цікаўных да стварэння прасторы прафесійнага мастацтва.

  Колькі словаў пра нашых сяброў.

 Асобная падзяка нашаму дызайнеру Дар’і Бельскай (dariabelska.ask@gmail.com), да якой можна звяртацца, калі Вам неабходна з густам і ў сучасным стылі аформіць інтэр’ер кватэры або офіса, а таксама стварыць дзейсную, функцыянальную і арыгінальную рэкламную прадукцыю (лагатыпы, афішы, вокладку дыска коміксаў нашай прома-групы стварала менавіта Дар’я).

 Калі Вы жадаеце мець і развіваць уласны сайт з арыгінальным запамінальным дызайнам, распрацаваць фірмовы стыль, лагатып ці візітоўку, Вас чакаюць у дызайн-студыі PIX http://pix.by, маладой, але вельмі крэатыўнай.

 Раздрукаваць фотаздымкі ў любым фармаце ў выдатнай якасці, набыць і аформіць фотаальбомы і атрымаць увесь комплекс фотапаслуг можна ў прафесійным фотасалоне « FotoMAX studio. Kodak ProFoto Центр » (вул. Рэвалюцыйная 1, http://www.fotomax.by/, тэл. (017) 306-21-85, (017) 306-21-88).

 На сайце Родныя вобразы http://www.rv-blr.com/ Вы знойдзеце прыгожыя краявіды, унікальную падборку сучасных і класічных твораў, цікавыя інтэрв’ю, анонсы і фотарэпартажы з культурных мерапрыемстваў і многае іншае.

 Інфармацыйная падтрымка забяспечвалася таксама сайтамі:

Блог Глеба Лабадзенкі:
 http://labadzenka.by/

Электронная Бібліятэка Камунікат
http://kamunikat.org

Тэатр рускага раманса
http://rusromans.com/

Суполка “Сучасная беларуская літаратура”

http://community.livejournal.com/suc_biel_lit/

Выдавецтва “Галіяфы” http://www.goliafy.com/

Галерэя « Подземка » http://podzemka.org/

Галерэя сучаснага мастацтва Ў http://ygallery.by/

Урбан: часопіс пра гарадскую культуру http://www.urban.by/

Рэсурс “Будзьма!”
http://budzma.org/

Паэтычны тэатр АРТ.С. http://art-s.by/

« Новая Эўропа » – часопіс для тых, хто думае па-еўрапейску http://www.n-europe.eu/
Літара

http://litara.net/
Часопіс « Дзеяслоў » http://www.dziejaslou.by/
Маладзёжны рэсурс http://generation.by/   

“МЫ” — культурныя навіны http://mi.by

Інфармацыйны партал http://naviny.by

Сайт барда Таццяны Беланогай http://www.bielanohaja.org/

ЗАБЕЙ!ИНФО http://zabej.info/

Беларуская афіша
http://community.livejournal.com/afisha_by/

 

 

 

 

 

 
 

Amelie Lallement |
BAZAR D'histoires.. |
le club lecture |
Unblog.fr | Créer un blog | Annuaire | Signaler un abus | Asenflul d uswingem
| princessefaroseskyblog
| Médiatheque Clémence Isaure