- Accueil
- > Agenda des soirées
- > Абвесткі
Абвесткі 14 septembre, 2009
З новага… Сезон пачаўся!
17 верасня а 17-й гадзіне
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
запрашае на творчую сустрэчу
з народным паэтам Беларусі Рыгорам Барадуліным
“Паслаць Маме душу…”
У рамках мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя ўнікальнага выдання
«ПАСЛАЎ БЫ ТАБЕ ДУШУ…»
(ліставанне Рыгора Барадуліна з мамай (1954-1971)
выдавецтва “Лімарыус”.
Ліставанне – гэта шчабятлівыя птушыныя галасы, якія ад дажджоў і снягоў, ад суравеяў і ўрокаў затуліліся ў канвертах. Маці, самотная зязюля, чакала вестак ад сына, каб не так горка было адной гора гараваць. А сына, які не мог адразу прызвычаіцца да гардскога тлуму і людскога холаду грэлі родныя словы.
“SMS, e-mail… Праляцела нешта з пустаты ў пустату – і ў пустаце пустое прапала.
З гэтым нічога не зробіш, дый не трэба: свет не спыніш… Але ён яшчэ ўсплача на сабе, знікаючы ў пустаце.
Многія ўжо забыліся, як пахне канверт, які вымаеш раніцай з паштовай скрынкі, за ноч замеценай снегам ці завеянай лісцем. А шмат хто й не ведае, як ён пахне…
Калі й і не хапала ў беларускім прыгожым пісьменстве нейкай кнігі, дык такой. Гэтую кнігу ліставанняў Маці і Сына будуць чытаць, патанаючы ў глыбінях пачуццяў, выяўленых з такой шчырасцю, якая толькі магчымая ў чалавеку.” (Уладзімір Някляеў)
Сярод гасцей вечарыны пісьменнікі, даследчыкі, сябры, прадстаўнікі выдавецтва – Сяргей Панізнік, Уладзімір Някляеў, Міхась Скобла, Алесь Камоцкі, Наталля Давыдзенка, Марына Шыбко.
Траецкае прадмесце, вул М.Багдановіча, 15.
17 верасня 2009 (чацвер)
У залі Тэатра рускага раманса (вул. Чыгуначная, д. 27, корп. 2)
ЮРЫ НЕСЦЯРЭНКА
(лідэр гуртоў “White Night Blues”, “Nestary Band”)
Аўтарская праграма, а таксама вядомыя творы з класікі блюзу і рок-н-ролу
Пачатак у 19.00
Квіткі 15 000
Даведка і заказ квіткоў па тэл. 8029 692 06 01
Альбо: квіткі ў пераходзе ст. м. Кастрычніцкая (каля ГУМа)