Метро 4 mai, 2009
Шукаючы, абмацваць вагоны метро,
Прачытваць штодзённа платформы сваімі крокамі.
А яно-на паверхні.
Кніга, нібыта забытая на сядзенні.
Нібыта дадзеная..
Рухацца ў глыб пячор,
Па даўжыні правадоў,
Шырачыся і звужаючы.
А яно-на паверхні.
Там, дзе сонца слізгае па парэнчах,
Дзе неба застаецца ў лужынах
І рэкі раўняюць лесвіцы.
Толькі людская віхура
Топчацца і не змяняецца,
Каб ты яго не пазнаў,
Паблытаў і таксама таптаўся і не змяняўся.
Яно – на паверхні,
Па якой ты ступаеш.
Спыніся. І спаткай мудрасць.