Bélarus blog culture et poésie

Bélarus culturel et créatif. Poésie et projets culturels

 

Метро 4 mai, 2009

Classé dans : Poésie — julienovik @ 16:09

Шукаючы, абмацваць вагоны метро,

Прачытваць штодзённа платформы сваімі крокамі.

А яно-на паверхні.

Кніга, нібыта забытая на сядзенні.

Нібыта дадзеная..

Рухацца ў глыб пячор,

Па даўжыні правадоў,

Шырачыся і звужаючы.

А яно-на паверхні.

Там, дзе сонца слізгае па парэнчах,

Дзе неба застаецца ў лужынах

І рэкі раўняюць лесвіцы.

Толькі людская віхура

Топчацца і не змяняецца,

Каб ты яго не пазнаў,

Паблытаў і таксама таптаўся і не змяняўся.

Яно – на паверхні,

Па якой ты ступаеш.

Спыніся. І спаткай мудрасць.

 

 

 

Тым

Classé dans : Poésie — julienovik @ 16:05

Ім светлымі не жылося.

Ім вочы замружваў дым.

Жалезнае корміць калоссе

І сніцца не гэтым, а тым.

Ім- тым, хто стаяў-не падаў

І вёз за сабой абоз,

Адна засталася радасць–

Ваду здабываць са слёз.

Хоць іншым пяюць санеты

І памяць счарнела скрозь,

Прачнуцца тым, не гэтым–

Напэўна, тут нешта ёсць…

 

 

Loterie

Classé dans : Citations — julienovik @ 16:00

« Лотерея – наиболее точный способ учета количества оптимистов ».

« La loterie est le moyen le plus fiable pour évaluer le nombre d’optimistes ».

Bizarre, car chez nous c’est presque le sport national…

 

 
 

Amelie Lallement |
BAZAR D'histoires.. |
le club lecture |
Unblog.fr | Créer un blog | Annuaire | Signaler un abus | Asenflul d uswingem
| princessefaroseskyblog
| Médiatheque Clémence Isaure