Bélarus blog culture et poésie

Bélarus culturel et créatif. Poésie et projets culturels

 
  • Accueil
  • > Evénements
  • > Справаздача Францыя ў сэрцы Беларусі

Справаздача Францыя ў сэрцы Беларусі 18 mars, 2009

Classé dans : Evénements,Groupe de promotion culturelle VU/ВЮ — julienovik @ 12:28

Падзея, якая рыхтавалася даўно і грунтоўна высілкамі дзвюх дзяўчын, нарэшцэ адбылася, і не без поспеху, калі меркаваць па выказваннях прысутных.

Імпрэза Францыя ў сэрцы Беларусі сабрала амаль 200 чалавек у Доме Дружбы, зацікаўленых французскай і беларускай мовай, паэзіяй, культурай. 07francia.jpg

Паколькі задача была ў тым, каб максімальна аб’яднаць дзве мілагучныя мовы і зацікавіць розную аудыторыю-тых, хто наведвае мерапрыемствы франкафоніі,  і тых, хто любіць, але не ведае французскую мову, — то багаты матэрыял і значная колькасць удзельнікаў працягнулі вечарыну на 2,5 гадзіны.  Гэты час прайшоў даволі хутка, калі ўлічыць, што чаргаваліся розныя жанры мастацтваў: чытанне вершаў, песні, танец, проста аповяды..

06francia.jpgАсобная падзяка акцерам сумеснага тэатральнага праекта асацыяцыі Demain le Printemps і беларускай асацыяцыі Тэатро, якія з імпэтам і душой пачыталі французскія варыянты тэкстаў. І нават праспявалі разам з Кацяй Купалінку па-французску ў канцы імпрэзы, атрымалася вельмі шчыра і песню падхапілі многія прысутныя. Дзякуем за дапамогу рэжысеру Андрэю Саўчанка і кіраўніку з французскага бокуФабрысу Карэ.
Упершыню гучалі на беларускай мове знакамітыя французскія песні Milord і Rien de rien у выкананні непараўнальнай Кацярыны Сакоўскай.

03francia.jpgМузыка Яраш Малішэўскі выканаў беларускую народную песню і песню Сяброўскі блюз па-французску (разам з Юліяй Новік)  на верш Аксаны Спрынчан. Вадзім Клімовіч агучыў пад гітару яшчэ адзін верш Аксаны і ўласную песню на верш Янкі Купалы А хто там ідзе.

Леанід Дранько-Майсюк распавеў пра здзяйсненне мары наведаць Парыж і гісторыю стварэння эсэ Стомленасць Парыжам.01francia.jpg

Зміцер Колас узняў пытанне перакладу і супрацоўніцтва ў галіне кнігавыдання, акцэнтаваўшы важнасць маладых сілаў.

Людміла Рублеўская расказала, якое дачыненне да Францыі маюць героі яе гістарычных раманаў і вершаў.

Юрась Барысевіч прадставіў свае пераклады мадэрновага аўтара « падземкавых вершаў » Жака Жўэ, а таксама пераклады Леры Сом і санетаў Янкі Купалы на французскую мову.

Даша Брыч распачала вечарыну сваім вершам пра катоў, якія лятуць у вырай (натхнены казкай Ж.Амаду), мы пачулі ўпершыню яе пераклады вершаў Максіма Багдановіча.

02francia.jpgВалярына Кустава, як заўседы, з асаблівай інтанацыяй і пачуццем, агучыла свае эратычна-паэтычныя фантазіі, натхненыя Парыжам і французскімі аўтарамі, а таксама свой пераклад верша Шарля Бадлера.

Андрэй Хадановіч прадставіў пераклады франкамоўных паэтаў Гіёма Апалінэра, Жэрара дэ Нэрваля, Марыса Карэма (дарэчы, бельгійскі аўтар).

Віка Трэнас прагучала па-французску і дапамагала правесці імпрэзу. Асобная падзяка за натхненне і дапамогу ў арганізацыі і рэкламе.

Перакладчык прозы і выкладчык Леанід Казыра прыемна здзівіў сваімі перакладамі на французскую мову вершаў Рыгора Барадуліна.

Аксана Спрынчан таксама ўпершыню прагучала па-французску і ўпрыгожыла нашу вечарыну.

Яна і Хрысціна Шэляговіч падаравалі ўсім выкананне французскіх танцаў 16 стагоддзя паваны, гальярды і вольты.

08francia.jpgВы можаце яшчэ пабачыць стэнд з беларускімі коміксамі « Блакітны Свін і яму падобныя », намаляванымі Аленай Беланожка, Дашай Цагойка, Васілем Паўлінічам, Даніілам Жугждам, з перакладам на французскую мову.

Вельмі хацелася ўключыць у выступленне іншых цікавых аўтараў і выканаўцаў, таму запрашаем да супрацоўніцтва.

Асобная падзяка Дома Дружбы за прадастаўленне залы і тэхнічнае суправаджэнне, а таксама Амбасадзе Францыі за падтрымку і рэкламу.

Шчырая падзяка за дапамогу Алёне Беланожка, стваральніцы коміксаў і афішаў, якая, на жаль, не змагла выступіць.

Нашых іншых інфармацыйных спонсараў вы можаце знайсці ў ЖЖ Вікі Трэнас або на афішах.

Да сустрэчы на наступных імпрэзах!!

 

Каардынатар і перакладчык вечарыны,

Новік Юлія /Julie Novik

 

 

Commenter

 
 

Amelie Lallement |
BAZAR D'histoires.. |
le club lecture |
Unblog.fr | Créer un blog | Annuaire | Signaler un abus | Asenflul d uswingem
| princessefaroseskyblog
| Médiatheque Clémence Isaure