Bélarus blog culture et poésie

Bélarus culturel et créatif. Poésie et projets culturels

 

Выявы 2008 9 décembre, 2008

Classé dans : Evénements,Groupe de promotion culturelle VU/ВЮ — julienovik @ 16:33

Цяжкавата пісаць суб’ектыўна. Але, можа, гэта і будзе цікава?

Праект « Выявы » адбыўся.14vijavi.jpg

Асабіста я яго ўбачыла збоку, са сцэны, праз цёмную шырму, зашыўшыся адзін на адзін з ноўтбукам, каб паказваць слайды.  Дзіўна было выступаць у паўзмрочнай  утульнай, поўнасцю тэатральнай зале, калі бачыш толькі пару твараў.

Усё прайшло вельмі дынамічна, праляцелі мігам, як у чароўным сне, гэтыя дзве з хвосцікам гадзіны, нібыта і не было двух месяцаў падрыхтоўкі.3vijavi.jpg1vijavi.jpg

Музыка, кіно, вершы, танец… Сапраўды, разам атрымліваецца тэатр. Асобна трэба адзначыць усходні танец Ганны Федарук, які чаргаваўся з вершамі (мабыць, былі людзі, якія прыйшлі якраз дзеля гэтага дзіва)).2vijavi.jpg

Во5vijavi.jpgсь такія нашыя паэты і паэткі–розныя, неардынарныя, імкнуцца нешта прыдумаць, у нечым пераўзысці сябе, не баяцца пажартаваць і расказаць нешта асабістае. І атрымліваюць асалоду. І атрымліваецца шчыра. На жаль, рэакцыі ўсіх гледачоў я не ведаю, помню толькі момант, калі мы ў канцы ўсёй чаргой вылецелі на сцэну пад свісток Вікі. І пасля, калі доўга яшчэ не разыходзіліся. Многія адкрылі для сябе Юрыя Несцярэнку, Алеся Камоцкага.

Усцешна, што на імпрэзе пабывалі госці з Германіі.  Спадзяюся, ім спадабалася.

Мая асабістая падзяка шматлікім прадстаўнікам і сябрам з ГА « Адукацыя без межаў » (іх б6vijavi.jpgыло адразу шасцёра). Думаю, можна ім падзякаваць таксама ад імені Валярыны Куставай, бо яны вельмі зацікавіліся яе творчасцю і набылі яе кніжкі.

Чакаем вашых водзываў і пажаданняў, дарагія сябры. Нам прыемна, што вы зацікавіліся.

Выявы-2008

http://users.livejournal.com/_glare_/49044.html

http://belapan.com/archive/2008/12/06/javlenija/

http://belapan.com/archive/2008/12/08/vyjavy/

 

 

 

Commenter

 
 

Amelie Lallement |
BAZAR D'histoires.. |
le club lecture |
Unblog.fr | Créer un blog | Annuaire | Signaler un abus | Asenflul d uswingem
| princessefaroseskyblog
| Médiatheque Clémence Isaure